Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра воўка памоўка, а ён і тут


Анатоль Вярцінскі, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

У расшыфраваным, так бы мовіць выглядзе, гэтая прымаўка гучыць так:

Пра воўка памоўка, а ён і тут. А ён і тут – ну проста цуд! Зьявіўся ў тую ж мінуту якраз. “Дзень добры!” – кажа, а мы – у адказ. Стаіць усьміхаецца, нібы ня шэры. Ня вые па-воўчы, зубы ня шчэрыць. Нават спрабуе глядзець нам у вочы. Вонкавы выгляд далёка ня воўчы. Ай ды воўча! Ай ды ён! Ды ён жа двойчы хамэлеон! Там, дзе авечкі, – у шкуры авечай. Там, дзе чалавечкі, – у чалавечай. Знае, што сябра нам не стае, дык ён за сябра сябе выдае. Ай ды воўча! Ай ды чмут!.. Пра воўка памоўка, а ён і тут. А выдасца пэўны момант – ураз завые і схопіць за горла вас.

Як сёньня разумець гэтую прымаўку – адну з тых, якія Карскі адзначаў, як “багатыя сваім унутраным зьместам”?

Думаю, што яна не супярэчыць выслоўю ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць. Тым болей ня вучыць забабоннай асьцярозе. Не. Яна хутчэй за ўсё мудра напамінае нам пра неабходнасьць быць пільнымі, умець адрозьніваць гуманную, справядлівую сілу права ад драпежнага права сілы, памятаць пра тое, што зло, як правіла, мусіць маскавацца, выдаваць сябе за дабро. У гэтым, дарэчы, прынцыповая розьніца між імі. Як нехта тонка падмеціў, дабру ня трэба выдаваць сябе за зло.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (4-ы квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG