Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слуцкага цукрова-рафінаднага завода зьявіўся свой гімн


Іна Студзінская, Менск Агляд некаторых публікацыяў недзяржаўнага друку за 26 лістапада.

«Белорусы и рынок». «Краіне пагражае лішак ліквіднасьці». Урад Беларусі назапасіў сёлета значныя фінансавыя рэсурсы, большая частка якіх павінна быць патрачана ў бліжэйшыя месяцы. На думку эканаміста Уладзімера Тарасава, гэта нэгатыўна адаб''ецца на стабільнасьці фінансавага рынку: магчымыя скачок інфляцыі і павелічэньне ліквіднасьці банкаўскай сыстэмы, што прывядзе да зьніжэньня кошту рублёвых рэсурсаў і падзеньня ставак па дэпазытах. Апошняе небясьпечна адтокам сродкаў насельніцтва з банкаў.

“Вечерний Брест”. Берасьцеец Віталь Панасюк накіраваўся ў Пензенскую вобласьць з надзеяй вярнуць жонку дадому. Год таму 50-гадовая Алена Панасюк на Цэнтральным рынку пазнаёмілася з жанчынамі, якія прапаведавалі “вучэньне” Пятра Кузняцова. Першы раз Алена зьнікла летась, і тады з боем, з выкарыстаньнем сілы Віталю ўдалося вярнуць жонку. Але сёлета 27 траўня яна зноў зьнікла. Даслала дадому некалькі лістоў, распавяла, што жыве ў лясах, ёй добра, і дадому ніколі ня вернецца. Зараз у зямлянцы пад Пензай разам з трыма дзесяткамі аднаверцаў Алена чакае канца сьвету.

Пра «цьвік» нумару ««Белгазеты» распавядае Віктар Марціновіч:

«Галоўным матэрыялам нумару будзе матэрыял з Менскага форуму. Мы аналізуем паводзіны бакоў на гэтым форуме. Там прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў. І сам той факт, што словы пра палітзьняволеных, пра 12 патрабаваньняў Эўразьвязу гучаць, гэта вельмі важна».

24 лістапада людзі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі на ганку краязнаўчага музэя ўшанавалі памяць 10 тысяч слуцкіх паўстанцаў, якія не хацелі жыць ні пад бальшавікамі, ні пад палякамі, а падтрымалі ідэю стварэньня незалежнай Беларусі. Фотарэпартаж з імпрэзы публікуе слуцкі «Інфа-кур''ер».

У Слуцкага цукрова-рафінаднага завода зьявіўся свой гімн. У конкурсе ўдзельнічала 7 чалавек. Журы абрала верш сьлесара камбіната Аляксандра Пракаповіча, музыку для гімна напісалі Андрэй Шуманскі і Сяргей Пратасевіч.

Салігорскія пяціклясьнікі Аляксандра Гірэль і Глеб Дуброўскі сталі ляўрэатамі міжнароднага конкурсу «Роля сродкай масавай інфармацыі ў пабудове новага сьвету», які праводзіўся ў Японіі. У конкурсе бралі удзел больш за 4 тысячы школьнікаў са 138 краін сьвету. Усе працы пісаліся на ангельскай мове. Аляксандра пісала аб небясьпецы тэрарызму, Глеб – пра дзяцей, якіх кінулі бацькі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG