Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным


Алесь Дашчынскі, Менск Паплечнікі Аляксандра Казуліна накіравалі зварот у Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы. Паводле былога адваката А.Казуліна Ігара Рынкевіча, гэты дакумэнт падрыхтаваны грамадзкай камісіяй “Свабоду Казуліну!” у інтарэсах усіх беларускіх палітзьняволеных.

Аўтары звароту заклікаюць дэпутатаў ПАРЭ “спрыяць правядзеньню незалежнай прававой ацэнкі судовага перасьледу А.Казуліна”. Таксама яны заклікаюць парлямэнтароў прыняць рэзалюцыю ПАРЭ з асуджэньнем палітычных рэпрэсій у Беларусі і патрабаваньнем вызваленьня А.Казуліна й іншых беларускіх палітзьняволеных.

Ігар Рынкевіч заявіў пра гатоўнасьць прадставіць у ПАРЭ усе дакумэнты і матэрыялы, якія пацьвярджаюць палітычную матываванасьць і незаконнасьць перасьледу былога кандыдата ў прэзыдэнты А.Казуліна.

Зварот у ПАРЭ накіраваны ў межах міжнароднай кампаніі салідарнасьці з палітзьняволеным Аляксандрам Казуліным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG