Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы суд над Зьмітром Дашкевічам прызначаны на 6 лістапада


Любоў Лунёва, Менск Сустаршыню “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча 6 лістапада будуць судзіць у Шклоўскай папраўчай калёніі, дзе ён адбывае паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Зьміцер адбывае пакараньне ад 15 верасьня 2006 году. Яго вінавацяць у адмове сьведчыць супраць сваіх сяброў — у прыватнасьці, супраць кіраўніка салігорскай філіі “Маладога фронту” Івана Шылы.

Сам Зьміцер заявіў, што гэтая крымінальная справа парушае заканадаўства, бо ён мае права ня сьведчыць супраць сябе ці сваіх блізкіх.

6 лістапада Дашкевіча могуць пакараць новым тэрмінам зьняволеньня. У выпадку, калі будзе сустаршыню "Маладога фронту" паўторна асудзяць, ён будзе змушаны адбываць пакараньне ў той жа Шклоўскай калёніі.

• Крымінальную справу Зьмітра Дашкевіча перадалі ў пракуратуру, 10.10.2007 • Зьмітру Дашкевічу пагражаюць новым турэмным тэрмінам, 25.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG