Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспрэсія Ніды ў Менску


Ганна Соўсь, Менск Сёньня амбасада Літвы ў Беларусі адкрывае выставу «Экспрэсія Ніды», прысьвечаную 15-годзьдзю ўсталяваньня дыпляматычных стасункаў паміж Літвой і Беларусьсю.

Цягам 13 гадоў у Літве на Куршаўскай касе праходзіць міжнародны пленэр мастакоў “Экспрэсія Ніды”. На ім прадстаўляюцца творы масткоў Літвы, Беларусі, Польшчы, Латвіі, Расеі, Украіны і Нямеччыны. Мэтай выставы ў Менску ёсьць выяўленьне супольнасьці розных краінаў, розных мастацкіх школаў і пакаленьняў, паведамляе прэсавая служба амбасады Літвы ў Беларусі.

На выставе ў Менску будуць экспанавацца творы знакамітых літоўскіх мастакоў прафэсара В.Антанавічуса, Р.Кунца, А.Вайткунаса, Г.Палямонаса-Яноніса, А.Балтрунаса, А.Барздукайтэ ды іншых.

Будуць прадстаўленыя і творы беларускіх мастакоў А.Ладзісава, А.Ксяндзова, Ул.Макаркава, Л.Мядзьведзкага, Г.Мамонавай, В.Сазыкінай і М.Бусчыка. На выставе “Экспрэсія Ніды” гэтаксама можна будзе пазнаёміцца з творамі ўкраінскіх, латвійскіх, нямецкіх, расейскіх і польскіх мастакоў.

Як сьцьвярджае арганізатар і ініцыятар праекту Саўлюс Круопіс, Нідзкі мастацкі пленэр – гэта ўнікальны погляд на традыцыі і час. Ніда і мастакі – гэта гармонія прыроды і стыхіі, якая супастаўляецца з фэномэнам чалавека, цывілізацыі, інэрцыі.

Праект Нідзкага пленэру мастацтва, які працягвае традыцыі экспрэсіянісцкага пакаленьня «Brücke», упершыню быў арганізаваны ў 1995 годзе. Пленэр мае на мэце аднаўленьне творчага настрою знакамітай калёніі нідзкіх мастакоў, якая дзейнічала ў Нідзе ад 1945 году. У 1999 годзе была створаная асацыяцыя мастакоў Ніды “Tiltas”, якая за гэтую восень арганізавала ўжо 13 міжнародных мастацкіх пленэраў “Экспрэсія Ніды”.

Адкрыцьцё выставы сёньня а 18-й гадзіне ў Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG