Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Багдадзе прапала карэспандэнтка Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа


Радыё Свабода Карэспандэнтка РС/РСЭ прапала сёньня ў Багдадзе ад раніцы пра яе не было ніякіх вестак.

Карэспандэнтка накіроўвалася на інтэрвію, але так і не даехала да дамоўленага месца. Паліцыя знайшла цела яе кіроўцы, які быў застрэлены і выкінуты з машыны. Машына разам з карэспандэнткай зьніклі.

Прэзыдэнт РС/РСЭ Джэфры Гедмін выказаў з гэтай прычыны глыбокую занепакоенасьць. “РС/РСЭ засяроджвае ўсю сваю ўвагу на тое, каб высьветліць, што сталася з нашай калегай. Мы працуем у цесным узаемадзеяньні з уладамі ў Багдадзе і трымаем сталы кантакт зь сям''ёй і сябрамі. Мы надалей спадзяемся, што неўзабаве пабачым яе жывой і здаровай”, - сказаў Дж.Гедмін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG