Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гадавіна забойства Паліткоўскай: “Людзі згубілі шанц даведацца праўду пра Чачэнію”


Радыё Свабода, Прага Сёньня ў Празе, у штаб-кватэры Радыё Свабода, адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная памяці забітай год таму расейскай журналісткі Анны Паліткоўскай. У канфэрэнцыі ўзялі ўдзел палітыкі, праваабаронцы, журналісты – калегі Анны Паліткоўскай.

Дзьмітры Муратаў, галоўны рэдактар “Новой газеты”, дзе працавала Анна Паліткоўская назваў нумар мабільнага тэлефону журналісткі:

“Па гэтым нумары тэлефанавалі сотні асобаў. Да Анны Паліткоўскай ішлі зь бядой. Яна вымушана была ўзяць на сябе частку функцыяў дзяржавы ў справе дапамогі людзям, якія пацярпелі на чачэнскай вайне. Па гэтым тэлефоне яна чула шмат праклёнаў і пагроз. Чула словы падзякі. Па гэтым тэлефоне ёй прызначалі сустрэчы, на якіх яна атрымлівала найважнейшую інфармацыю пра карупцыю ў Расейскай Фэдэрацыі”.

Дзьмітры Муратаў сказаў, што “Новая газета” адновіць нумар мабільніка – каб людзі маглі тэлефанаваць, цяпер ужо калегам Паліткоўскай.

Супрацоўніца радыё Свабода Алена Рыкаўцава была апошняй, хто браў інтэрвію ў Анны Паліткоўскай. Яна адзначыла, што ўсясьветны рэзананс ад забойства Праліткоўскай кантрастуе з абыякавасьцю да яе гібелі ў Расеі:

“Людзі ў Расеі цэняць свабоду слова значна меней, чым у іншых краінах. Менавіта таму працу Анны ў Расеі не ацанілі належным чынам. Вось чаму нічога не чуваць пра пратэсты супраць ганебнай цэнзуры на расейскіх тэлевізійных каналах. Расейскае грамадзства, верагодна, не разумее, што яно згубіла разам з гібельлю Анны. А згубіла яно апошні шанец даведацца праўду пра Чачэнію”.

Былы прэзыдэнт Радыё Свабода Кэвін Клоўз сказаў пра міжнародную рэакцыю:

“Я думаю, што пасьлядоўнасьць канфлікту ў Чачэніі не зразумелая на Захадзе. Але калі людзі бачаць забойства такога чалавека, яны ўспрымаюць гэта як пакутніцтва. І гэта пачынае прыцягваць увагу на індывідуальным, асабістым узроўні”.

Шмат хто называе забойства Паліткоўскай паваротным момантам у пуцінскай Расеі, пачаткам новай эпохі рэпрэсіяў і страху. Намесьнік рэдактара міжнароднага аддзелу брытанскага часопісу “Economist” Эдвард Лукас адзначыў:

“Забойства Анны было сымптомам працэсу, які пачаўся, напэўна, яшчэ ў 1991 годзе, калі не ўдалося зьліквідаваць КДБ. Ён паскорыўся, калі Пуцін узяў уладу і кансалідаваў яе, і пасьля Бэслану працэс, я б сказаў, паскараецца”.

Прэм’ер-міністар Чэхіі Мірек Тапаланэк у сваім выступе адзначыў:

“Сьледчыя органы і праваахоўная сыстэма Расеі пастаўлены перад сур’ёзным выпрабаваньнем. Раскрыцьцё забойства Паліткоўскай альбо нераскрыцьцё будзе сьведчыць пра цяперашнюю сытуацыю ў Расеі”.

Прага, 4.10.2007. Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Джэф Гедмін Вёў канфэрэнцыю прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Джэф Гедмін

Прага, 4.10.2007. Прэм’ер-міністар Чэхіі Мірэк Тапаланэк На канфэрэнцыі выступіў прэм’ер-міністар Чэхіі Мірэк Тапаланэк

Прага, 4.10.2007. Канфэрэнц-заля Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода падчас канфэрэнцыі Канфэрэнц-заля Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода падчас канфэрэнцыі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG