Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы моладзевы актывіст Мікіта Красноў


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ўвечары трое супрацоўнікаў міліцыі затрымалі моладзевага актывіста Мікіту Краснова ў раёне станцыі мэтро “Аўтазавод”.

Сёньня ўвечары трое супрацоўнікаў міліцыі затрымалі моладзевага актывіста Мікіту Краснова ў раёне станцыі мэтро “Аўтазавод”.

Адвакат Мікіты паведаміла “Свабодзе, што ў яго знайшлі інфармацыйныя ўлёткі пра маючую адбыцца 25 сакавіка акцыю. Міліцыянты абвінавачваюць яго ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, якія нібыта павінны адбыцца 25 сакавіка ў Менску. Паводле адваката, такія абвінавачаньні з юрыдычнага пункту гледжаньня падаюцца абсурднымі.

Крымінальную справу супраць Мікіты супрацоўнікі міліцыі перадалі ў сьледчы камітэт па Менску і Менскай вобласьці. Ён мае статус падазраванага. Вырашаецца пытаньне наконт меры стрыманьня. Хутчэй за ўсё Мікіту адвязуць у ізалятар часовага затрыманьня.

Цягам 10 сутак сьледчыя павінны выставіць абвінавачаньні моладзеваму актывісту альбо адпусьціць яго.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG