Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом анансаваў сустрэчу Мэланіі Трамп з прадстаўнікамі Расеі і Ўкраіны ў Вашынгтоне

Першая лэдзі ЗША Мэланія Трамп, архіўнае фота

Першая лэдзі ЗША Мэланія Трамп 5 лістапада выступіць зь прамовай аб спыненьні агню ў Алешках і правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі Расеі і Ўкраіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Белага дому.

«Спадарыня Трамп самастойна ініцыявала дыялёг паміж дзьвюма краінамі, якія ваююць і пасьпяхова дабілася спыненьня агню ў Алешках і прылеглай Херсонскай вобласьці. Гэтае дасягненьне ёсьць беспрэцэдэнтнай дыпляматычнай ініцыятывай з боку першай лэдзі ЗША», — гаворыцца ў паведамленьні.

Ні расейскі, ні ўкраінскі бакі пакуль не камэнтавалі паведамленьне Белага дому. Хто менавіта будзе прадстаўляць Маскву і Кіеў на сустрэчы ў Вашынгтоне, не паведамляецца.

Рэжым спыненьня агню ў Алешках набыў моц 27 кастрычніка і скончыўся ўвечары 1 лістапада. Паводле Мэланіі Трамп, удалося вывезьці каля 800 чалавек.

Алешкі трапілі пад расейскую акупацыю ўжо ў першыя дні маштабнага ўварваньня ў 2022 годзе. Горад месьціцца на левым беразе Дняпра, і цяпер гэта натуральная мяжа паміж украінскай і акупаванай часткамі Херсонскай вобласьці.

Украінская і расейская дэлегацыі прыбылі ў Алешкі 30 кастрычніка, у горад даставілі гуманітарную дапамогу, і ў той жа дзень калёна аўтобусаў вывезла з Алёшак тых, хто хацеў пакінуць горад.

Эвакуаваныя мірныя жыхары прыехалі на неакупаваную тэрыторыю Ўкраіны ў суботу, 31 кастрычніка — спачатку іх павезьлі ў расейскую Анапу, адтуль самалётамі ў Беларусь, потым аўтобусамі на ўкраінскую тэрыторыю. Частка жыхароў гораду выказала жаданьне паехаць у Расею. Іх перавезьлі ў пункты часовага разьмяшчэньня ў анэксаваным Крыме і ў Краснадарскім краі Расеі.

Першы момант сустрэчы, сьлёзы радасьці і палёгкі. Як ва Ўкраіне сустракалі вывезеных з акупаваных Алешак грамадзян

Вывезеныя з акупаваных Алешак людзі ўжо на падкантрольнай Украіне тэрыторыі, 31 кастрычніка 2026 году</br><br>
1/10 Вывезеныя з акупаваных Алешак людзі ўжо на падкантрольнай Украіне тэрыторыі, 31 кастрычніка 2026 году

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскія грамадзяне з акупаваных Расеяй Алешак перасеклі ўкраінскую мяжу ў Чарнігаўскай вобласьці. Усе яны атрымаюць неабходную дапамогу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Першае імгненьне сустрэчы з бацькам
2/10 Першае імгненьне сустрэчы з бацькам
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскія грамадзяне з акупаваных Расеяй Алешак перасеклі ўкраінскую мяжу ў Чарнігаўскай вобласьці. Усе яны атрымаюць неабходную дапамогу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Нарэшце сям'я абʼядналася
3/10 Нарэшце сям'я абʼядналася
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскія грамадзяне з акупаваных Расеяй Алешак перасеклі ўкраінскую мяжу ў Чарнігаўскай вобласьці. Усе яны атрымаюць неабходную дапамогу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Эвакуяваная з акупаваных Алешак жанчына глядзіць у неба ўжо на вольнай тэрыторыі
4/10 Эвакуяваная з акупаваных Алешак жанчына глядзіць у неба ўжо на вольнай тэрыторыі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскія грамадзяне з акупаваных Расеяй Алешак перасеклі ўкраінскую мяжу ў Чарнігаўскай вобласьці. Усе яны атрымаюць неабходную дапамогу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Людзі ня стрымліваюць сьлёз
5/10 Людзі ня стрымліваюць сьлёз
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскія грамадзяне з акупаваных Расеяй Алешак перасеклі ўкраінскую мяжу ў Чарнігаўскай вобласьці. Усе яны атрымаюць неабходную дапамогу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Жыхары Алешак разам з Дзьмітром Лубінцом. Найстарэйшай з вывезеных – 94 гады, а наймалодшай – крыху больш за год.
6/10 Жыхары Алешак разам з Дзьмітром Лубінцом. Найстарэйшай з вывезеных – 94 гады, а наймалодшай – крыху больш за год.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскія грамадзяне з акупаваных Расеяй Алешак перасеклі ўкраінскую мяжу ў Чарнігаўскай вобласьці. Усе яны атрымаюць неабходную дапамогу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Іх уратавалі ад галоднай сьмерці і вывезьлі зь небясьпечнай зоны
7/10 Іх уратавалі ад галоднай сьмерці і вывезьлі зь небясьпечнай зоны
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскія грамадзяне з акупаваных Расеяй Алешак перасеклі ўкраінскую мяжу ў Чарнігаўскай вобласьці. Усе яны атрымаюць неабходную дапамогу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Усё яшчэ ня верыцца. Людзі расказалі карэспандэнту Свабоды, што хваляваліся да апошняй хвіліны...
8/10 Усё яшчэ ня верыцца. Людзі расказалі карэспандэнту Свабоды, што хваляваліся да апошняй хвіліны...
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскія грамадзяне з акупаваных Расеяй Алешак перасеклі ўкраінскую мяжу ў Чарнігаўскай вобласьці. Усе яны атрымаюць неабходную дапамогу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Людзі вывозілі і сваіх хатніх гадаванцаў
9/10 Людзі вывозілі і сваіх хатніх гадаванцаў
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскія грамадзяне з акупаваных Расеяй Алешак перасеклі ўкраінскую мяжу ў Чарнігаўскай вобласьці. Усе яны атрымаюць неабходную дапамогу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Вывозілі ня толькі сваіх любімцаў, а тых, якія засталіся без гаспадароў
10/10 Вывозілі ня толькі сваіх любімцаў, а тых, якія засталіся без гаспадароў
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскія грамадзяне з акупаваных Расеяй Алешак перасеклі ўкраінскую мяжу ў Чарнігаўскай вобласьці. Усе яны атрымаюць неабходную дапамогу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide
Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG