У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі", што пасьля вяртаньня ў Беларусь сілавікі затрымалі сама меней 134 грамадзян у палітычна матываваных крымінальных справах.
Як адзначылі праваабаронцы, некаторых зь іх асудзілі на вялікія тэрміны — да 15 гадоў зьняволеньня.
У прыватнасьці, на 10 гадоў калёніі па шэрагу крымінальных артыкулаў асудзілі 30-гадовую Аляксандру Каско. З пачатку 2023 году яна знаходзіцца ў зьняволеньні, дзе ў яе пачаліся сур’ёзныя праблемы з здароўем.
Чаму гэта важна
У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году склала ня менш за 500 тысяч.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» на 31 кастрычніка 2026 году прызнаў палітвязьнямі 886 незаконна асуджаных грамадзян, а праваабарончая ініцыятыва dissidentby — 942.
Форум