Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мяне арыштаваў КДБ». Экс-кіраўнік польскай выведкі расказаў пра свой першы прыезд у Беларусь

Дэманстрацыя ў Менску, 1996 год
Дэманстрацыя ў Менску, 1996 год

Былы кіраўнік Агенцтва выведкі Польшчы (з 2016 па 2022 год) Пётар Краўчык расказаў у інтэрвію Свабодзе, што падчас свайго першага прыезду ў Беларусь у 1990-я гады быў затрыманы беларускім КДБ.

Паводле Краўчыка, гэта адбылося ў сярэдзіне 1990-х. На той момант ён быў студэнтам і ўдзельнічаў у дзейнасьці Незалежнага аб’яднаньня студэнтаў у Польшчы.

«Першы раз, калі я паехаў у Беларусь, мяне арыштаваў беларускі КДБ, бо я паехаў туды падтрымліваць пратэсты Народнага Фронту», — расказаў Краўчык.

Ён удакладніў, што прыехаў разам зь іншымі польскімі студэнтамі, каб падтрымаць «дэмакратычныя памкненьні беларускіх калегаў». Пасьля затрыманьня, па словах Краўчыка, беларускія сілавіка пагражалі завезьці яго ў Курапаты.

Пазьней Краўчык неаднаразова бываў у Беларусі ўжо як польскі дыплямат і дзяржаўны чыноўнік. У інтэрвію ён назваў беларусаў «надзвычай працавітым» і «вельмі прагматычным народам», а Беларусь — «Швайцарыяй Усходу». Паводле яго, беларускае грамадзтва «мэнтальна, псыхалягічна знаходзіцца на Захадзе».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG