Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі на ўзроўні кіраўнікоў абласных уладаў праводзяць заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасьці

Ваенкамат у Менску. Ілюстрацыйнае фота.
Ваенкамат у Менску. Ілюстрацыйнае фота.

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што з 29 верасьня да 2 кастрычніка пад кіраўніцтвам старшыняў абласных выканаўчых камітэтаў правядуць штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасьці.

Як адзначаецца ў паведамленьні, мэта такіх навучаньняў — удасканаленьне зладжанасьці дзеяньняў працаўнікоў мясцовых органаў кіраваньня і арганізацый падчас фарміраваньня тэрытарыяльных войскаў і атрадаў народнага апалчэньня.

Падчас навучаньня адбудуцца тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы, на якіх асаблівую ўвагу накіруюць на індывідуальную і супольную падрыхтоўку адказных асобаў выканкамаў, вайсковых камісарыятаў, арганізацый, а таксама вайсковаабавязаных.

У Віцебскай і Гомельскай вобласьцях такія навучаньні правядуць 13-16 кастрычніка.

Чаму гэта важна

З пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны ў 2022 годзе на тэрыторыі Беларусі, улады якой падтрымалі гэтую агрэсію, практычна без перапынку праводзяць вучэньні вайсковых і іншых ваенізаваных падразьдзелаў.

Аляксандар Лукашэнка ня раз заяўляў аб пагрозах з боку Ўкраіны і іншых суседзяў Беларусі, у тым ліку тэрарыстычнай. Гэта ніводнага разу ня было пацьверджана.

Камэнтуючы вайсковыя вучэньні розных відаў фармаваньняў, Лукашэнка кожны раз заяўляе, што Беларусь «рыхтуецца да вайны».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG