Як паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна», 31-гадовага Юрыя Макітава асудзілі на 20 гадоў калёніі, 28-гадовую Крысьціну Станкевіч, 41-гадовага Міхаіла Чупрынскага, 37-гадовага Мікалая Бойку і былую палітзьняволеную 56-гадовую Натальлю Нікіціну — на 12 гадоў.
Ім інкрымінавалі шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 285 КК (удзел у злачыннай арганізацыі), арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады), арт.361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаваньні), арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні ці ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вярбоўка або падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу), арт. 290-5 КК (удзел у тэрарыстычнай арганізацыі) і іншыя артыкулы.
Што папярэднічала
У траўні 2026 году Сьледчы камітэт паведаміў аб пачатку датычна гэтых беларусаў спэцыяльнае вядзеньне — працэдуру, якая дазваляе расьсьледаваць і разглядаць крымінальную справу без фізычнай прысутнасьці абвінавачаных у Беларусі.
Суд пачаў разглядаць іхную справу ў жніўні 2026 году.
Чаму гэта важна
Беларусы, якія знаходзіліся ва Ўкраіне на момант пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі, стварылі свой падразьдзел, які абараняў Кіеў, Ірпень, Бучу, Мікалаеўскую і Херсонскую вобласьці, Севераданецк, Лісічанск, Бахмут і іншыя гарачыя кірункі.
Заявак на ўступленьне ў яго было столькі, што стала ясна: можна ствараць ня толькі роту, але і батальён, які потым перарасьце ў полк.
З цягам часу полк як адзінка перастаў існаваць. Цяпер беларускія добраахвотнікі служаць на падставе кантрактаў у розных відах Узброеных сіл Украіны.
Форум