Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальлю Адамовіч пахаваюць у Глушы побач з бацькам і маці

Натальля Адамовіч у Глушы — на аўтобусным прыпынку, прысьвечаным творчасьці ейнага бацькі, архіўнае фота
Натальля Адамовіч у Глушы — на аўтобусным прыпынку, прысьвечаным творчасьці ейнага бацькі, архіўнае фота

Цырымонія разьвітаньня з дачкой пісьменьніка Алеся Адамовіча Натальляй Адамовіч адбудзецца 9 верасьня а 12-й гадзіне ў рытуальным доме на вуліцы Кульман, 33а ў Менску.

Пра гэта паведаміў інстаграм-канал, прысьвечаны Алесю Адамовічу.

А 15-й гадзіне Натальлю Адамовіч пахаваюць на могілках у пасёлку Глуша ў Бабруйскага раёну. Там жа, дзе спачылі бацькі спадарыні Натальлі — Алесь і Вера Адамовічы — а таксама іншыя сваякі.

Алесь Адамовіч, дачка Натальля і жонка Вера Сямёнаўна
Алесь Адамовіч, дачка Натальля і жонка Вера Сямёнаўна

Натальля Адамовіч нарадзілася у 1954 годзе ў сям’і пісьменьніка Алеся Адамовіча і філёлага Веры Адамовіч.

Яна была філёлягам, захавальніцай спадчыны і дасьледчыцай архіваў свайго бацькі. Актыўна займалася выданьнем яго кніг і арганізацыяй выставаў, сустракалася са школьнікамі і студэнтамі.

Шмат гадоў Натальля Адамовіч працавала ў Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа.

Яна памерла на 73-м годзе жыцьця 7 верасьня 2026 году.

Яе бацька пісьменьнік і грамадзкі дзяяч Алесь Адамовіч памёр у 1994 годзе, а маці Вера Адамовіч — у 2014-м.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG