Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі раён на першым месцы паводле заробкаў у Беларусі. А хто побач?

Беларускія рублоі
Беларускія рублоі

Стала вядома, якія рэгіёны Беларусі вядуць рэй у зарплатных ведамасьцях.

У ліпені 2026 году першае месца сярод раёнаў краіны паводле памеру сярэдняга заробку заняў Менскі раён. Тут паказьнік склаў 3933,4 рублі. Сярэдняя зарплата ў Менску была на 182,9 рубля вышэй, піша Myfin.

На другім месцы — Астравецкі раён Горадзенскай вобласьці, дзе сярэдняя зарплата склала 3914,4 рубля. Гэты раён на такім выокім месцы з прычыны атамнай электрастанцыі, дзе заробкі вышэйшыя за большасьць іншых рэгіёнаў.

Трэцім стаў Салігорскі раён — 3659,8 рубля.

У пяцёрку лідэраў таксама ўвайшлі Дзяржынскі раён — 3421,2 рубля і Смалявіцкі раён — 3391,7 рубля.

Такім чынам, чатыры зь пяці найзаможнейшых раёнаў Беларусі знаходзяцца ў Менскай вобласьці, адзін у Горадзенскай.

Сярэдні заробак у Беларусі ў ліпені 2026 году склаў 3172 рублі.

А дзе заробкі ніжэй за ўсіх?

У той жа час у Беларусі ў шэрагу раёнаў заробкі значна ніжэйшыя за пяцёрку лідэраў. Паводле статыстыкі, якую ў канцы жніўня 2026 году апублікавала выданьне korrespondent.by, грунтуючыся на дзяржаўнай статыстыцы, найменей у сярэднім у Беларусі зарабляюць у Расонскім раёне — каля 2 198 рублёў. Амаль на дзьве тысячы меней за Менскі раён, дзе сярэднія заробкі найвышэйшыя.

Другі і трэці «найбяднейшыя» раёны таксама ў Віцебскай вобласьці — у Браслаўскім і Шаркоўшчынскім раёнах сярэдні заробак складае каля 2 211 рублёў.

У Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласьці— каля 2 218 руб. А ў Кармянскім раёне, што на Гомельшчыне — каля 2 224 руб.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG