Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: задушэньне «Праскай вясны» ў 1968 і правал путчу ў 1991-м

Савецкія войскі ў Празе
Савецкія войскі ў Празе

Падзеі 21 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гэты дзень

1928 — у Менску адкрыўся Беларускі навукова-дасьледчы інстытут сухотаў.

1937 — у СССР расстралялі лідэраў кампартыі Польшчы Адольфа Варскага і Эдварда Прухняка.

1941 — у Менску пастанавілі «стварыць тайную антыкамуністычную і антыфашысцкую арганізацыю — Беларускую незалежніцкую партыю» (паводле ўспамінаў Зьмітра Касмовіча).

1957 — у СССР адбыўся першы пасьпяховы выпрабавальны палёт ракеты Р-7 — першай у сьвеце міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты. Ракета праляцела каля 6,5 тысячы кілямэтраў. На ейнай аснове неўзабаве стварылі ракету-носьбіт, якая вывела на арбіту першы штучны спадарожнік Зямлі.

1959 — Гаваі атрымалі статус 50-га штату ЗША. Менш чым праз два гады тут народзіцца Барак Абама, 44-ы прэзыдэнт Злучаных Штатаў (з 20 студзеня 2009 па 20 студзеня 2017 году).

1968 — у ноч на 21 жніўня войскі краінаў Арганізацыі Варшаўскай дамовы ўварваліся ў Чэхаславаччыну, каб здушыць «Праскую вясну».

21 жніўня 1968 году: як СССР уварваўся ў Чэхаславаччыну

Савецкія танкі ў атачэньні натоўпу пратэстоўцаў на Вацлаўскай плошчы ў Празе 21 жніўня 1968 году.
1/15 Савецкія танкі ў атачэньні натоўпу пратэстоўцаў на Вацлаўскай плошчы ў Празе 21 жніўня 1968 году.
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Савецкія салдаты тушаць танк, падпалены пратэстоўцамі каля будынку чэхаславацкага радыё ў Празе.
2/15 Савецкія салдаты тушаць танк, падпалены пратэстоўцамі каля будынку чэхаславацкага радыё ў Празе.
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Савецкія танкі зь белай маркіроўкай каля будынку ЦК Чэхаславацкай кампартыі ў Празе.
3/15 Савецкія танкі зь белай маркіроўкай каля будынку ЦК Чэхаславацкай кампартыі ў Празе.
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Удзельніца пратэстаў зьвяртаецца да савецкіх салдат у Празе.
4/15 Удзельніца пратэстаў зьвяртаецца да савецкіх салдат у Празе.
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Малады жыхар Прагі забіраецца на савецкі танк T-54 на Вінаградзкай вуліцы непадалёк ад будынку дзяржаўнага радыё.
5/15 Малады жыхар Прагі забіраецца на савецкі танк T-54 на Вінаградзкай вуліцы непадалёк ад будынку дзяржаўнага радыё.
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Аўтобусы і грузавікі, зь якіх пратэстоўцы паставілі барыкады, былі ператвораныя ў друз агнём і савецкімі танкамі.
6/15 Аўтобусы і грузавікі, зь якіх пратэстоўцы паставілі барыкады, былі ператвораныя ў друз агнём і савецкімі танкамі.
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Пратэстовец са скрываўленым чэхаславацкім сьцягам перад савецкім танкам.
7/15 Пратэстовец са скрываўленым чэхаславацкім сьцягам перад савецкім танкам.
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Фатограф здымае савецкі танк на Вацлаўскай плошчы ў цэнтры Прагі.
8/15 Фатограф здымае савецкі танк на Вацлаўскай плошчы ў цэнтры Прагі.
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Пратэстоўцы кідаюць камяні ў савецкія танкі на ўезьдзе ў Прагу.
9/15 Пратэстоўцы кідаюць камяні ў савецкія танкі на ўезьдзе ў Прагу.
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Савецкі танк тараніць гарадзкі аўтобус, які пратэстоўцы паставілі ў барыкаду каля будынку чэхаславацкага радыё ў Празе.
10/15 Савецкі танк тараніць гарадзкі аўтобус, які пратэстоўцы паставілі ў барыкаду каля будынку чэхаславацкага радыё ў Празе.
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Савецкія танкі і браневікі на Плошчы рэспублікі ў цэнтры Прагі.
11/15 Савецкія танкі і браневікі на Плошчы рэспублікі ў цэнтры Прагі.
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Маладыя жанчыны назіраюць, як танкі пад'яжджаюць да будынку дзяржаўнага радыё ў Празе.
12/15 Маладыя жанчыны назіраюць, як танкі пад'яжджаюць да будынку дзяржаўнага радыё ў Празе.
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Пахаваньне 20-гадовага Мілана Кадлеца, забітага падчас уварваньня.
13/15 Пахаваньне 20-гадовага Мілана Кадлеца, забітага падчас уварваньня.
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Жыхары Прагі атачылі савецкія танкі.
14/15 Жыхары Прагі атачылі савецкія танкі.
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Плякат у цэнтры гораду Плзэнь на захадзе Чэхаславаччыны.
15/15 Плякат у цэнтры гораду Плзэнь на захадзе Чэхаславаччыны.
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

1991 — Латвія абвясьціла пра поўнае аднаўленьне незалежнасьці, страчанай у выніку савецкай акупацыі ў 1940 годзе.

1991 — у Менску прайшоў шматтысячны мітынг супраць путчу ў Маскве.

1991 — у СССР пацярпеў паразу жнівеньскі путч: дэлегацыя ГКЧП прыляцела на дачу Міхаіла Гарбачова ў Фарос, Гарбачоў аднавіў сувязь са зьнешнім сьветам, скасаваў усе пастановы ГКЧП і прызначыў новых кіраўнікоў сілавых ведамстваў.​

Міхаіл Гарбачоў упершыню пасьля спробы вайсковага перавароту зьявіўся перад журналістамі ў сваёй рэзыдэнцыі ў крымскім Фаросе незадоўга да вяртаньня ў Маскву пасьля правалу путчу, 21 жніўня 2021 году
Міхаіл Гарбачоў упершыню пасьля спробы вайсковага перавароту зьявіўся перад журналістамі ў сваёй рэзыдэнцыі ў крымскім Фаросе незадоўга да вяртаньня ў Маскву пасьля правалу путчу, 21 жніўня 2021 году

2020 — увечары 21 жніўня ў Менску ад мэмарыялу ў Курапатах да турмы на Акрэсьціна людзі сталі ў 13-кілямэтровы «ланцуг пакаяньня».

У гэты дзень нарадзіліся

1874 — Уладзімер Беняшэвіч, беларускі гісторык, публіцыст.

1906 — Макар Пасьлядовіч, беларускі пісьменьнік.

1907 — Барыс Кавэрда, антыкамуністычны дзяяч. У 1927 годзе ўчыніў забойства паўнамоцнага прадстаўніка СССР у Варшаве Пятра Войкава.

1908 — Міхаіл Ельяшэвіч, беларускі фізык.

1936 — Аляўціна Вячорка, пэдагог, рэдактар, грамадзкая дзяячка, маці Вінцука Вячоркі, бабуля Франака Вячоркі.

1961 — Вітаўт Чаропка, пісьменьнік, папулярызатар гісторыі.

Вітаўт Чаропка, архіўнае фота
Вітаўт Чаропка, архіўнае фота

У гэты дзень памерлі

1860 — Канут Русецкі, беларускі мастак

1940 — Леў Троцкі, расейскі рэвалюцыянэр, адзін з арганізатараў рэвалюцыі 1917 году ў Расеі, напярэдадні сьмяротна паранены ў Мэксыцы савецкім агентам.

1941 — на фронце пад Арлом загінуў Аркадзь Астаповіч, мастак-графік.

1979 — Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык

2019 — Леанід Дайнека, беларускі пісьменьнік, аўтар гістарычных раманаў.

Леанід Дайнека вядомы як адзін з найлепшых беларускіх гістарычных пісьменьнікаў. Ён аўтар раманаў «Меч князя Вячкі» пра барацьбу Полацка зь немцамі ў Ніжнім Падзьвіньні, «Сьлед ваўкалака» пра полацкага князя Ўсяслава Брачыславіча, «Жалезныя жалуды» пра раньні этап станаўленьня Вялікага Княства Літоўскага, «Назаві сына Канстанцінам» пра гістарычныя падзеі XV–XVI стагодзьдзяў у Рыме, ВКЛ і Канстантынопалі.

У часы незалежнасьці Беларусі разам з сынамі Сяргеем, Зьмітром і Сьцяпанам Леанід Дайнека займаўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю, заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі». Сямейная кампанія вырабляла гатункі настояў «Крамбамбуля».

2019 — Ільля Курган, легендарны дыктар беларускага радыё

2021 — Галіна Арлова, акторка, народная артыстка Беларусі.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG