Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыжанкоў у КНДР. Бяляцкі ў вышуку. Міністар у гневе. Навіны 19 жніўня

ПіК Свабоды. Навіны 19 жніўня. Ганна Ермаковіч. Кіраўнік МЗС Рыжанкоў у Паўночнай Карэі . Ілюстрацыйны каляж
ПіК Свабоды. Навіны 19 жніўня. Ганна Ермаковіч. Кіраўнік МЗС Рыжанкоў у Паўночнай Карэі . Ілюстрацыйны каляж

Беларусь усё больш збліжаецца з КНДР, Аўганістанам і М’янмай. Навошта Лукашэнку адносіны з ізаляванымі рэжымамі і наколькі гэты курс зьвязаны з Расеяй? Нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага абвясьцілі ў вышук у Беларусі і Расеі. Раскажам, што гэта для яго значыць.

Таксама — дзе і калі можна будзе разьвітацца з Аляксандрам Мілінкевічам і чаму беларусы масава водзяць дзяцей да рэпэтытараў, нягледзячы на крытыку міністра адукацыі. Галоўныя падзеі 19 жніўня і камэнтары экспэртаў — у новым выпуску «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч.

00:00 Сталі вядомыя дата і месца пахаваньня Аляксандра Мілінкевіча
01:24 Рыжанкоў паехаў «адпачываць» маршрутамі Лукашэнкі
03:24 Беларусь і Расея абвясьцілі ў вышук Бяляцкага
04:54 Міністар адукацыі супраць рэпэтытараў
06:23 Зьмянілі мэдычныя патрабаваньні да кіроўцаў.
07:02 Праз 35 гадоў пасьля ПУТЧУ ў Маскве ГКЧП фактычна перамог у Беларусі
09:00 Праект Свабоды «Падзеленыя сем’і». Анонс


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG