Расейскія войскі атакавалі марскія парты Ўкраіны ў Чорным моры і на Дунаі

Адэская радзільня пасьля расейскай атакі ў канцы сакавіка 2026 году. Ілюстрацыйнае фота
Адэская радзільня пасьля расейскай атакі ў канцы сакавіка 2026 году. Ілюстрацыйнае фота

У ноч на 17 жніўня расейскія войскі выкарысталі для абстрэлу ўкраінскай тэрыторыі 128 ударных дронаў. Як паведамілі ў апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны, 106 зь іх змаглі зьбіць сродкамі супрацьпаветранай абароны.

Іншыя бесьпілётнікі пацэлілі па 14 лякацыях, яшчэ на дзьвюх — упалі аскепкі зьбітых дронаў.

У Адэскай вобласьці пацярпеў экіпаж замежнага карабля

У Адэскай вобласьці ў выніку начной расейскай атакі пашкоджаньні атрымала прыпортавая інфраструктура Адэскай вобласьці.

Паводле абласных уладаў, пацярпеў цывільны гандлёвы карабель пад сьцягам Рэспублікі Тога. Трох з чатырох пацярпелых шпіталізавалі.

У Міністэрстве абароны Расеі пацьвердзілі нанясеньне ўдару па партах у Адэсе (Чорная мора) і ў Ізмаіле (рака Дунай). Паводле ведамства, пашкоджаныя патрульны катэр і прычальны тэрмінал.

У Запарожжы і Сумах ёсьць загінулыя і параненыя

За апошнія 24 гадзін у Запароскай вобласьці два чалавекі загінулі і тры атрымалі раненьні.

Расейскія войскі нанесьлі 1217 удараў па 60 населеных пунктах рэгіёну. Пашкоджаны жылы сэктар, аўтамабілі і аб’екты інфраструктуры.

У Дзяржаўнай службе Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях паведамілі, што ў Сумах у выніку расейскіх абстрэлаў загінулі 2 чалавекі і адзін паранены. Ад удару пацярпеў жылы і нежылы сэктары.


​
XS
SM
MD
LG