Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дажджы, навальніцы і пахаладаньне. Якім будзе надвор’е ў Беларусі бліжэйшымі днямі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі на пачатку наступнага тыдня чакаецца няўстойлівае надвор’е з дажджамі і навальніцамі. Паводле прагнозаў, 17 жніўня тэмпэратура ўдзень будзе дасягаць +21...+27°C, на паўднёвым усходзе — да +29°C.

18 жніўня стане халадней: на большай частцы краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя, магчымыя навальніцы. Удзень будзе +15...+22°C, на паўднёвым усходзе — да +29°C.

19 жніўня тэмпэратура складзе +18...+25°C. Ноччу і месцамі ўдзень чакаюцца кароткачасовыя дажджы, на поўначы ноччу магчымыя моцныя ападкі і навальніцы.

Такім чынам, пасьля цёплага 17 жніўня ў Беларусь прыйдуць дажджы і больш прахалоднае паветра.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG