Як паведаміла выданьне «Позірк» з спасылкай на зьвесткі Дэпартамэнту міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы, яшчэ 12 грамадзян Беларусі зьвярнуліся да міграцыйных органаў Літвы з просьбай па атрыманьне статусу ўцекача.
Статыстыка ведамства сьведчыць аб тым, што грамадзяне Беларусі сёлета лідзіруюць у агульным ліку пададзеных заяў аб прытулку — 71 з 185 пададзеных зваротаў. Далей ідуць Афганістан (22), Расея (12), Пакістан (12) і Ірак (7).
З пачатку году статус уцекача ў Літве атрымалі 63 беларусы: у студзені і лютым па 2, у сакавіку — 3, красавіку — 15, траўні — 6 і чэрвені — 23.
Колькі беларусаў раней атрымалі статус уцекача ў Літве
У 2025 годзе статус уцекача ў Літве атрымалі 104 грамадзяніна Беларусі — на 10,3% менш, чым у 2024 годзе (116), і на 67,1% менш, чым у 2023 годзе (316). Дадатковую абарону за тры апошнія гады атрымаў толькі адзін чалавек — у траўні 2025 году.
На 1 жніўня ў Літве на падставе дазволу на пражываньне зарэгістраваныя 48 283 грамадзяніна Беларусі.
Чаму гэта важна
Літва — адна з краін, куды ўлады Беларусі выправаджваюць палітвязьняў, вызваленых на падставе дамоўленасьцяў з адміністрацыяй ЗША. Апроч Літвы, палітвязьняў вывозілі ва Ўкраіну і Польшчу.
Форум