Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тлумачым з Гурневічам. Чаму ўборачную ў Беларусі ператвараюць у цырк

Чаму ўборачную ў Беларусі ператвараюць у цырк
Чаму ўборачную ў Беларусі ператвараюць у цырк

Штогод Лукашэнка ператварае жніво ў Беларусі ў «бітву за ўраджай»: праводзіць нарады, аблятае палі, пагражае чыноўнікам і адпраўляе на ўборку студэнтаў, салдат ды іншых бюджэтнікаў. Але ці сапраўды безь ягонага асабістага кантролю камбайны не выйшлі б у поле?

Разьбіраемся, навошта звычайны сельскагаспадарчы працэс ператвараюць у палітычны спэктакль, што насамрэч адбываецца зь беларускімі калгасамі і чаму прапагандысцкі міф пра «выратаваную Лукашэнкам сельскую гаспадарку» не вытрымлівае праверкі лічбамі.


00:00 — Як праходзіць жніво на Захадзе і ў Беларусі
00:43 — «Мірная вайна»: чаму звычайны сельскагаспадарчы працэс становіцца бітвай
01:31 — Хто ў полі: салдат, студэнтаў і чыноўнікаў прыцягваюць да ўборачнай
02:02 — Асабісты кантроль Лукашэнкі: 30 гадоў адной і той жа «песьні»
03:12 — Дэфіцыт працоўных рук і студэнцкія атрады
03:44 — Галоўны «палкаводзец» бітвы за ўраджай і яго пагрозы арміяй
04:55 — Што было б з уборачнай, калі б Лукашэнка зьнік?
05:39 — Факты супраць прапаганды: ураджайнасьць у 90-я была вышэйшай, чым цяпер.
06:27 — Чаму да жніва далучаюць дэсантнікаў і як «прыпісваюць» гатоўнасьць тэхнікі.
07:45 — Імпарт збожжа і параўнаньне з Літвой: чаму суседзі збіраюць столькі ж без «бітваў»
08:15 — Сутнасьць беларускай мадэлі: стварэньне ілюзіі незаменнасці кіраўніка.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG