Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 120-ы дзень народзінаў Ежы Гедройця названыя шэсьць прэтэндэнтаў на прэмію ягонага імя за 2025 год

Кароткі сьпіс прэміі Гедройця за найлепшую беларускую кнігу 2025 году
Кароткі сьпіс прэміі Гедройця за найлепшую беларускую кнігу 2025 году

Імёны некаторых удзельнікаў зашыфраваныя. Цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй імя Ежы Гедройця за 2025 год плянуецца 7 лістапада ў Гданьску (Польшча).

Абвясьцілі кароткі сьпіс прэміі Гедройця за найлепшую беларускую кнігу 2025 году. Беларускі ПЭН паведаміў, што ў фінал выйшлі шэсьць кніг, якія адлюстроўваюць шырыню тэмаў, жанраў і мастацкіх падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры:

  • «Цесьля жыцьця» — Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел)
  • «Халодныя землі» — Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher, 2025)
  • «Лірнік» — Аляксандар Касьцюковіч (зашыфраваны ўдзел)
  • «Радзіна» — Збых Слупоўскі (Галіяфы, Maraton, 2025)
  • «Боў і мерць у Хротне» — Дзяніс Трусаў (Kamunikat, 2025)
  • «Пэнтаквантар» (кнігі 1 і 2) — Арцём Шуканаў (Gutenberg Publisher, 2025)


Фінальная цырымонія адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску.

Інфармацыя пра некаторых прэтэндэнтаў зашыфраваная дзеля бясьпекі: сапраўдныя імёны аўтараў і назвы твораў ведаюць толькі сябры журы. Гэта вынікае з рэальных умоваў, у якіх ствараецца і распаўсюджваецца сёньня беларуская літаратура, піша Беларускі ПЭН.

У склад публічнага журы ўваходзяць:

  • Сяргей Календа — пісьменьнік, культуроляг.
  • Сяргей Дубавец — беларускі журналіст і літаратар.
  • Яанна Бэрнатовіч — перакладніца, рэдактарка і літаратуразнаўца.
  • Сяргей Кавалёў — беларускі драматург, крытык, паэт, літаратуразнаўца.
  • Ганна Янкута — пісьменьніца, перакладніца і літаратуразнаўца.

Наступным этапам будзе адбор шасьці твораў у кароткі сьпіс прэміі, а пасьля зь яго будуць абраныя кнігі на першае, другое і трэцяе месцы.

Фінальная цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску.

Што трэба ведаць аб прэміі імя Гедройця

Прэмія імя Ежы Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 году за найлепшую ў папярэднім годзе кнігу прозы на беларускай мове.

Арганізатарамі конкурсу прэміі выступаюць аб’яднаньне «Беларускі ПЭН» і асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў» пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча і Польскага інстытуту ў Менску.

Мэты прэміі: вызначэньне найлепшых празаічных кніг на беларускай мове; ушанаваньне памяці Ежы Гедройця — народжанага ў Менску публіцыста, палітыка, пасьлядоўнага прыхільніка добрасуседзкіх адносінаў паміж Польшчай і Беларусьсю, Літвой, Украінай; падтрымка сучасных беларускіх пісьменьнікаў, спрыяньне выхаду іхнай творчасьці на міжнародны ўзровень; спрыяньне паглыбленьню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры, папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры ў Беларусі і Польшчы.

У 2025 годзе прэмію атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу «Занзібар. Сталеньне маладой душы».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG