Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На расейскіх пляцоўках Wildberries і Ozon зарэгістравана па 20 тысяч беларускіх прадаўцоў

Пажар на складзе Wildberries каля Пецярбургу. Архіўнае фота
Пажар на складзе Wildberries каля Пецярбургу. Архіўнае фота

Пра гэта паведаміў Інстытут эканомікі Міністэрства эканомікі Беларусі.

«Колькасьць інтэрнэт-крамаў за 5 гадоў павялічылася амаль у 1,5 раза і дасягнула 4358 адзінак на 1 студзеня 2026 году.

Адначасова расьце колькасьць прадаўцоў на электронных гандлёвых пляцоўках.

Толькі на гандлёвых пляцоўках Wildberries і Ozon зарэгістравана больш чым па 20 тысяч беларускіх прадаўцоў, — паведаміў Інстытут эканомікі.

«У Беларусі ў 2025 годзе продажы праз інтэрнэт склалі 14,1% раздробнага тавараабароту арганізацыяў гандлю. У параўнаньні з 2019 годам паказьнік вырас у 3,4 раза», — паведаміў Інстытут эканомікі.

Беларусы на гэтых пляцоўках прадаюць тэкстыль, тавары для дому, дзіцячае харчаваньне, адзеньне, ручныя вырабы і шмат іншага.

Чаму гэта важна

Праца праз расейскія маркетплэйсы нясе ў сабе рызыку страціць тавар у выніку ўкраінскіх атак на інфраструктурныя аб’екты Расеі. Калі тавар згарыць, пляцоўкі не абавязаныя выплочваць кампэнсацыі пацярпеламу бізнэсу.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Wildberries выкарыстоўваецца для паставак тавараў расейскім вайскоўцам, у тым ліку кампанэнтаў, якія могуць прымяняцца ў ваенных мэтах. Украіна нанесла шэраг удараў па лягістычных цэнтрах кампаніі ў Расеі (Электрасталь у Маскоўскай вобласці, Катоўск у Тамбоўскай, а таксама аб’екты ў Краснадарскім і Стаўрапольскім краях). Wildberries і Крэмль абвінавачаньні адкідаюць.

  • Расейскія гандлёвыя пляцоўкі Wildberries і Ozon займаюць амаль палову рынку электроннага гандлю Беларусі. На WB прыпадае траціна ўсіх продажаў беларускіх тавараў праз маркетплэйсы. Продажы беларускіх прадаўцоў праз Wildberries летась былі на суму 3,9 мільярда рублёў.
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG