Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фрыдман і Махоўскі пра згарэлыя Wildberries. Каго зь беларусаў пашлюць у войска

Каляж: Аляксандар Фрыдман (зьлева), Андрэй Махоўскі, пажар на складзе Wildberries у Расеі пасьля ўдару ўкраінскага дрона
Каляж: Аляксандар Фрыдман (зьлева), Андрэй Махоўскі, пажар на складзе Wildberries у Расеі пасьля ўдару ўкраінскага дрона

Лукашэнка загадаў пасылаць нядбайных работнікаў у армію, а чыноўнікі кажуць, што ўжо кінуліся гэты загад выконваць. У Расеі зноў гараць склады Wildberries. Новыя беларускія прадпрыемствы трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Многія грамадзяне Беларусі ва Ўкраіне могуць хутка стаць нелегаламі.

У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі тыдня з палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам, эканамічным аглядальнікам Андрэем Махоўскім і прадстаўніцай фонду BySol ва Ўкраіне Машай Аніміяй.

00:00 Лукашэнка пагражае за дрэнную працу адпраўкай у войска
17:45 Санкцыі супраць Мазырскага НПЗ: што гэта азначае
26:36 Пажары ў Wildberries: наколькі эканамічна пацярпелі беларусы
36:02 Беларусы ва Ўкраіне могуць стаць нелегаламі
39:59 Разьвітаньне зь дзьвюма знакавымі постацямі беларускай культуры
44:12 «Канапа»: трэнэр, валянтэр, мадэль Андрэй Ткачоў

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць істотныя падзеі з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG