Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп гаворыць пра кантроль над Армускай пратокай, Іран абвінавачвае ЗША ў дэстабілізацыі

Судны ў Армускай пратоцы
Судны ў Армускай пратоцы

Абодва бакі вінавацяць адзін аднаго ўва ўзнаўленьні баёў у раёне Пэрсыдзкай паўвыспы.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ягоная краіна аднаўляе блякаду Армускай пратокі пасьля таго, як ЗША і Іран абмяняліся новымі авіяўдарамі.

13 ліпеня Трамп заявіў Fox News, што ЗША могуць узяць пад кантроль пратоку, якая ў мірны час апрацоўвае каля адной пятай часткі сусьветнага транзыту паліва і стала адным з галоўных палёў бітвы

У дадатак, Трамп патрабуе кампэнсацыі выдаткаў на абарону пратокі ў памеры 20% ад кошту ўсіх перавезеных грузаў.

Пазьней амэрыканскі прэзыдэнт напісаў у сацыяльных сетках, што пратока «Адкрытая і застанецца адкрытай, з Іранам ці безь яго». Ён вылучыў слова «адкрытая» буйнымі літарамі.

Пазыцыя Ірану

Іранскі Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) заявіў непасрэдна перад публікацыяй Трампа, што адзіны спосаб аднавіць рэгулярны суднаходны рух пратокаю — спыніць ваеннае ўмяшаньне ЗША ў працу воднага шляху.

На дзяржаўнай іранскай тэлевізіі выступілі з адмысловай заявай:

«Мы ні пры якіх абставінах не дазволім ЗША ўмешвацца ў кіраваньне Армускай пратокай. ЗША і краіны, якія супрацоўнічаюць з іхнымі вайскоўцамі, нясуць поўную адказнасьць за ўсе праблемы бясьпекі і эскаляцыю вайны ў рэгіёне.

Узброеныя сілы Ірану будуць рашуча рэагаваць на любое ўмяшаньне амэрыканскіх вайскоўцаў у камэрцыйнае суднаходзтва за межамі вызначанага Іранам маршруту і безь яго дазволу.

Рэгіянальных кіраўнікоў папярэджваем, што якая-хаця супраца з амэрыканскімі вайскоўцамі будзе разглядацца як акт вайны супраць Ірану. Калі канфлікт пашырыцца, гэта закране ўсе краіны рэгіёну».

Абстрэлы 13 ліпеня

На працягу ўсёй раніцы 13 ліпеня ў некалькіх раёнах Ірану, у тым ліку ў партовым горадзе Бандар-Абас і на востраве Кешм гучалі выбухі.

Цэнтральнае камандаваньне ЗША (CENTCOM) заявіла, што вайскоўцы нанесьлі «больш удараў па Іране, каб пагоршыць здольнасьць войска праціўніка атакаваць цывільных маракоў і камэрцыйныя судны, якія свабодна праходзяць праз Армускую пратоку».

КВІР заявіў, што нанёс удары па амэрыканскіх вайсковых аб’ектах у Бахрэйне і Кувэйце, зьнішчыў радарныя сыстэмы ў Амане і пацэліў у паліўныя ёмістасьці і склады боепрыпасаў на авіябазе Прынца Хасана ў Ярданіі. Гэтыя заявы не ўдалося адразу пацьвердзіць, адзначае Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.

Іранскае інфармацыйнае агенцтва ISNA паведаміла пра двух загіблых у прамысловым горадзе Абадан недалёка ад мяжы з Іракам.

Тым часам Бахрэйн заявіў, што «пасьпяхова перахапіў і адвёў ад сябе некалькі іранскіх паветраных атак», абвінаваціўшы Тэгеран у «незаконных ракетных і дронавых атаках, накіраваных на мірных жыхароў».


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG