Пра гэта паведамляецца ў Інстаграм крамы:
«Дарагія сябры! Наш брэнд спыняе сваю працу. Шчыра дзякуем вам за тое, што ўвесь гэты час былі побач з намі, за ваш давер і падтрымку! Па пытаньнях падарункавых сэртыфікатаў, калі ласка, пішыце ў дырэкт», — напісана ў Інстаграм крамы.
На сайце LSTR паведамляецца, што крама «часова не працуе».
У LSTR выраблялася адзеньне з нацыянальным стылі і з нацыянальнымі прынтамі, у краме прадаваліся лідзкія кеды і сувэніры.
Брэнд пачаў працу ў 2011 годзе.
Таксама нядаўна стала вядома пра закрыцьцё этнакрамы Ragna брэнда адзеньня Honar, які вырабляў вышыванкі і аксэсуары з нацыянальным арнамэнтам.
З 2020 году пасьля частых візытаў дзяржаўных органаў мусілі закрыцца ці зазналі сур’ёзныя цяжкасьці ў далейшай працы крамы «Князь Вітаўт», Symbal.by, «Росквіт», Honar, Vokladki, БЧБ.бел, «Адметнасьць», «Цудоўная крама», «Хамелеон», LSTR Adzieńnie і іншыя.