Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі ўказе, такі маніторынг будзе ісьці цягам пяці гадоў пасьля звальненьня з пэрыядам раз на паўгоду.
Зьвесткі аб такіх звольненых грамадзянах абавязалі перадаваць з дзяржаўнага рэестру індывідуальных асабістых рахункаў застрахаваных асобаў у сыстэме дзяржаўнага сацыяльнага страхаваньня арганізацыям, якія будуць ажыцьцяўляць маніторынг — дзяржаўным органам, у якіх прадугледжана вайсковая служба, і Фонду сацыяльнай абароны.
Інфармацыю пра выяўленьня факты працаўладкаваньня звольненых на кіроўныя пасады ў дзяржаўных і недзяржаўных арганізацыях і прадпрыемствах будуць перадаваць мясцовым і распарадчым органам для «рэагаваньня адпаведна заканадаўчым актам».
Гэтым жа дакумэнтам прадугледжваецца ўнясеньне зьменаў у іншыя ўказы Лукашэнкі, якія вызначаюць «дыскрэдытацыйныя абставіны» для звальненьня з вайсковай і дыпляматычнай службы, службы ў Сьледчым камітэце, а таксама ў органах дзяржаўнага кантролю, унутраных спраў і па надзвычайных сытуацыях.
Сярод такіх абставін:
- звальненьне з пазбаўленьнем афіцэрскага званьня,
- набыцьцё моцы выраку за злачынства,
- учыненьне праступка, не сумяшчальнага з знаходжаньнем на службе, адсутнасьць допуску да сакрэтаў, калі чалавек адмаўляецца падпісаць адпаведныя абавязаньні,
- набыцьцё грамадзянства іншай краіны,
- ненаданьне дэклярацыі аб даходах,
- непадпісаньне антыкарупцыйнага абавязаньня,
- неінфармаваньне аб канфлікце інтарэсаў,
- адкліканьне з амбасады праз прызнаньне пэрсонай нон-грата, учыненьне адміністрацыйнага або крымінальнага правапарушэньня ў краіне знаходжаньня, парушэньні пры абыходжаньні з сакрэтнай інфармацыяй (для дыпляматаў і тэхнічных супрацоўнікаў дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі за мяжой. — РС).
Чаму гэта важна
Пасьля 2020 году ўлады Беларусі пачалі звальняць грамадзян, якія працавалі ў дзяржаўных органах або служылі ў войску, праз тое, што яны падтрымалі акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і заявілі аб недапушчальнасьць гвалту сілавікоў супраць пратэстоўцаў.
Сярод звольненых — вайскоўцы, міліцыянэры, судзьдзі, працаўнікі пракуратуры, Сьледчага камітэты і дыпляматы.
У траўні 2021 году, згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, больш за 80 прадстаўнікоў сілавых структур пазбавілі спэцыяльных і вайсковых званьняў, яшчэ больш за 80 — у верасьні 2022 году.
Апроч таго, падчас пратэстаў звольнілі, пазбавілі дыпляматычных рангаў або абвясьцілі ў вышук некалькі дзясяткаў дыпляматаў і супрацоўнікаў беларускіх амбасад, якія публічна асудзілі гвалт.
У кастрычніку 2020 году шэраг звольненых сілавікоў абвясьцілі аб стварэньні арганізацыю ByPol, якая цяпер займаецца выкрыцьцём злачынстваў рэжыму Лукашэнкі супраць пратэстоўцаў, датычнасьці да саўдзелу ў агрэсіі Расеі супраць Беларусі, а таксама зборы інфармацыі аб карупцыйных схемах уладаў краіны.
Форум