Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ультыматум Зяленскага як фактар рызыкі: пазіцыі Кабанчука і Брухана

Ілюстрацыйны каляж
Ілюстрацыйны каляж

Якім будзе адказ Лукашэнкі на ўльтыматум Зяленскага? Пра што прадстаўнік Беларусі будзе гаварыць на паседжаньні Рады бясьпекі ААН, дзе будуць абмяркоўваць вайну ва Ўкраіне. Якая задача стаіць перад уладамі Беларусі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, каб не дапусьціць уцягваньня Беларусі ў вайну?

У спэцыяльным выпуску «ПіКа Свабоды абмяркоўваюць прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага пераходнага кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы, былы намесьнік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук, сьпікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.


00:00 – Ці пагражае Беларусі ўльтыматум Зяленскага
05:36 – Ці можа Лукашэнка стаць «новым Манэргеймам». Вадзім Кабанчук
07:07 – Ці пралічыў Зяленскі наступныя крокі. Уладзімір Фясенка
13:03 – Якія задачы перад Лукашэнкам і дэмсіламі, каб ня даць уцягнуць Беларусь. Валер Кавалеўскі
17:00 – Роля ЗША, Кітаю і ЭЗ у прадухіленьні эскаляцыі.
21:34 – Каму выгадна, каб Беларусь уцягнулі ў вайну. Юры Дракахруст
24:21 – Арцём Брухан: круглы стол як шлях да міру
33:12 – Беларускія НПЗ, верагодныя новыя патрабаваньні і што будзе далей


Брухан: круглы стол можа стаць шляхам да недапушчэньня ўцягваньня Беларусі ў вайну

Арцём Брухан
Арцём Брухан

Сьпікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан заявіў, што Ўкраіна цяпер дзейнічае ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі з пазыцыі сілы, а сытуацыя вакол Беларусі патрабуе тэрміновых палітычных рашэньняў, каб не дапусьціць эскаляцыі і ўцягваньня краіны ў вайну. Паводле яго слоў, цяперашнія дзеяньні Кіева выглядаюць як форма публічнага ціску на Менск у адказ на ролю Беларусі ў вайне:

«Гэта даволі зразумелая пазыцыя Украіны, даволі моцная пазыцыя Украіны, гэта публічны ціск на Лукашэнку ў адказ на тое, што ўжо доўгі час рэжым Лукашэнкі зьяўляецца саўдзельнікам, суагрэсарам у гэтай вайне».

Брухан адзначыў, што Менск павінен рэагаваць на такую сытуацыю і шукаць палітычныя выхады: «Рэжыму Лукашэнкі сапраўды патрэбна нейкім чынам рэагаваць, і найбольш лягічным, прагматычным шляхам выхаду з гэтай сытуацыі».

Сьпікер падкрэсьліў, што Каардынацыйная рада пакуль не выпрацавала адзінай пазыцыі, але заклікае абмеркаваць розныя сцэнары для прадухіленьня вайны:

«Я заклікаю дэлегатаў разгледзець розныя варыянты, як зрабіць так, каб не ўцягнуць Беларусь у вайну».

Адным з магчымых шляхоў ён назваў правядзеньне круглага стала паміж рознымі бакамі ўнутры Беларусі: «Правядзеньне круглага стала паміж дэмакратычнымі сіламі, грамадзтвам, грамадзянскай супольнасьцю і функцыянальнымі ўладамі ў Беларусі».

Паводле Брухана, такі фармат можа адбывацца пры ўдзеле міжнародных партнэраў і стаць гарантыяй бясьпекі: «Гэтыя перамовы могуць адбывацца на тэрыторыі Беларусі з удзелам ці пры мадэрацыі міжнародных партнёраў... і гэта ў сваю чаргу будзе нейкай ступеньню гарантыі для Украіны».

Брухан лічыць, што першым крокам з боку ўладаў Беларусі павінны стаць канкрэтныя дзеяньні, а не толькі заявы. Сярод магчымых крокаў ён назваў спыненьне працы рэтрансьлятараў. Сьпікер Каардынацыйнай рады таксама заявіў, што ў Беларусі існуе шырокі грамадзкі кансэнсус адносна недапушчэньня ўдзелу ў вайне: «Я думаю, што ў нас ёсьць зразумелы кансэнсус, агульнанацыянальны кансэнсус наконт таго, што Беларусь не павінна ніякім чынам удзельнічаць у вайне».

На яго думку, менавіта гэта можа стаць асновай для нацыянальнага дыялёгу дзеля выхаду з палітычнага крызіса. Брухан падкрэсьліў, што ўнутрыпалітычны крызіс у Беларусі наўпрост зьвязаны з рызыкай рэгіянальнай эскаляцыі: «Гэты ўнутрыпалітычны беларускі крызіс... прывёў да той кропкі, у якой мы зараз знаходзімся».

Ён заклікаў усе бакі да крокаў па недапушчэньні вайны і падкрэсьліў важнасьць апоры на грамадзтва: «Лепш за ўсё гэта рабіць праз апору на грамадзтва, на свой народ, а не на Пуціна, Расею ці замежныя войскі».

Вадзім Кабанчук: рыторыка паміж Украінай і Беларусьсю дасягнула небясьпечнай мяжы і можа прывесьці да эскаляцыі

Вадзім Кабанчук
Вадзім Кабанчук

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Вадзім Кабанчук канстатуе, што апошнія месяцы характарызуюцца істотным абвастрэньнем рыторыкі паміж Украінай і Беларусьсю, што, паводле яго ацэнкі, можа стварыць рызыку пачатку кінэтычных дзеяньняў.

Кабанчук адзначыў, што сытуацыя, якая складваецца вакол двух краін, дасягнула «вельмі небясьпечнай мяжы», пасьля якой узрастае верагоднасьць ваеннай эскаляцыі.

Кабанчук правёў гістарычную паралель з досьведам Фінляндыі падчас Другой сусьветнай вайны, калі, паводле яго слоў, палітычныя зьмены і перагляд саюзаў дазволілі краіне зьмяніць курс і пазьбегнуць часткі наступстваў канфлікту. Ён падкрэсьліў, што падобны сцэнар патрабуе «дзяржаўніцкага падыходу» і нацыянальнага дыялёгу.

Паводле яго меркаваньня, толькі ўнутраны палітычны перафармат і перамовы ў грамадзтве могуць даць Беларусі шанец пазьбегнуць уцягваньня ў канфліктныя дзеяньні і зьмяніць бягучую траекторыю разьвіцьця. У той жа час ён папярэдзіў, што без такіх крокаў існуюць «выразныя маркеры» руху да эскаляцыі і магчымага ўцягваньня Беларусі ў зону канфлікту ў бліжэйшай пэрспэктыве.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць істотныя падзеі з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG