У гісторыі:
1611 — войскі Рэчы Паспалітай пасьля амаль двухгадовай аблогі ўзялі Смаленск.
1746 — у Нясьвіжы ў летняй рэзыдэнцыі Альба адбылося прадстаўленьне камэдыі «Дасьціпнае каханьне» Францішкі Ўршулі Радзівіл.
1892 — у Кіеве запусьцілі першы электрычны трамвай.
1943 — у Васілішках польскія падпольнікі забілі Юльяна Саковіча, дзеяча беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.
У гэты дзень нарадзіліся:
1702 — Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мэцэнат.
1834 — Канстанцін Вераніцын, аўтар паэмы «Тарас на Парнасе». Ягонае аўтарства (паэма доўга лічылася ананімнаю) даказаў Генадзь Кісялёў.
Палесаўнік Тарас у таварыстве грэцка-рымскіх багоў гаворыць жывой беларускай мовай з рысамі паўночна-ўсходняга дыялекту. Радкі гумарыстычнай паэмы сталі ўстойлівымі выразамі й гутарковымі цытатамі.
1888 — Антон Аўсянік, палітык і дыплямат, сакратар Рады БНР, сябра Беларускага пасольскага клюбу ў Заходняй Беларусі.
1889 — Павал Жаўрыд, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 году.
1956 — Леанід Тараненка, беларускі цяжкаатлет, двухразовы чэмпіён сьвету.
1957 — Ігар Жук, літаратуразнаўца, гісторык літаратуры.
1966 — Андрэй Пяткевіч, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х, перасьледаваны КДБ.
У памяці
1864 — Генрык Дэмбіньскі, адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня 1831 году.
1943 — Юльян Саковіч, беларускі палітычны дзеяч.
1965 — Марцін Бубэр, нямецка-габрэйскі філёзаф, тэарэтык сіянізму.
1971 — Сяргей Прытыцкі, палітычны дзеяч БССР.
2021 — Юры Гарулёў, кінарэжысэр дакумэнтальных фільмаў, стваральнік кінафэстывалю «Магніфікат».
2022 — памёр Алег Судлянкоў, бібліяфіл, калекцыянэр графікі і кніжных знакаў.