Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сонца, мора і пясок. Але без бэнзіну. У акупаваным Расеяй Крыме турыстычны сэзон пачаўся зусім ня гладка

АЗС бяз паліва ў Эўпаторыі, 3 чэрвеня
АЗС бяз паліва ў Эўпаторыі, 3 чэрвеня

Пасьля шэрагу ўдараў дронаў па бэнзавозах, перавозьнікі баяцца адпраўляць грузавікі на сухапутны маршрут з Расеі ў Крым. А на Крымскі мост сёлета перасталі пускаць нават малатанажныя грузавікі. У выніку пагрошылася забесьпячэньне Крыму палівам і іншымі таварамі.

Расейская турыстка наракае ў TikTok’у, што ёй з мужам бадай давядзецца застацца ў Ялце на няпэўны час, бо бэнзіну засталося толькі на 50 кілямэтраў, а гэтага ня хопіць нават да найбліжэйшай запраўкі, дзе, магчыма (але ня факт), яшчэ можа быць паліва.

На іншым відэа ў Instagram’е ў кадры мільгаюць шыльды пры АЗС, дзе «ўсё па нулях». Над пасінелым ад вусьцішы смайлікам напісана: «У Крыме няма бэнзіну».

А вось акторка зь Севастопалю расказвае ў Telegram’е, што «прастаяла тры гадзіны, каб у выніку пачуць, што на гэты дзень бэнзіну ў продажы ўжо не засталося».

Расея захапіла Крым 12 гадоў таму, і з таго часу з забесьпячэньнем тутэйшых 2 мільёнаў жыхароў узьнікаюць то адныя, то іншыя цяжкасьці.

Штогод паўтараюцца праблемы з прэснай вадой. А для дастаўкі прадуктаў, тавараў, тэхнікі і будаўнічых матэрыялаў існуе ўсяго два шляхі: пастаянны аб’ект атак Крымскі мост і 700-кілямэтровая траса па акупаванай тэрыторыі ўздоўж Азоўскага мора, над якой палююць украінскія дроны.

Пасьля шэрагу трапных удараў дронаў па бэнзавозах, грузавікоў на сухапутным маршруце істотна паменела. А па Крымскім мосьце цыстэрны з палівам і іншыя небясьпечныя грузы везьці забаронена з кастрычніка 2022 году, калі там узарваўся грузавік з выбухоўкай. Сёлета на мост перасталі пускаць нават малыя грузавікі вагой больш за паўтары тоны.

Сытуацыя на прыморскай дарозе праз акупаваную тэрыторыю для Расеі «катастрафічная»: рух там «сутыкаецца з значнымі затрымкамі і збоямі праз удары ўкраінскіх сілаў абароны», сказаў украінскі вайсковы аналітык Уладзіслаў Селязьнёў праекту Радыё Свабода «Донбас.Рэаліі» 3 чэрвеня.

«Перавозьнікі, як паведамляецца, ня хочуць адпраўляць аўтацыстэрны з палівам на паўвостраў нават за значна вышэйшую аплату».

Ён таксама адзначыў, што «прапускная здольнасьць Керчанскага мосту істотна абмежаваная», а чыгуначная паромная пераправа праз пратоку «не працуе».

Крым ня едзе. Як жыве акупаваны Расеяй паўвостраў ва ўмовах нястачы паліва

Чарга на запраўку ў Эўпаторыі, 3 чэрвеня
1/6 Чарга на запраўку ў Эўпаторыі, 3 чэрвеня
Украінская тактыка дронавых удараў па інфраструктуры і бэнзавозах прывяла да дэфіцыту паліва ў акупаваным Расеяй Крыме. І сытуацыя становіцца ўсё горшай.
Людзі запісваюцца ў чаргу на запраўцы ў Сэвастопалі, 1 чэрвеня. З канца траўня ў Крыме прадаюць ня больш за 20 літраў на адну машыну. У каністры ж не наліваюць зусім.
2/6 Людзі запісваюцца ў чаргу на запраўцы ў Сэвастопалі, 1 чэрвеня. З канца траўня ў Крыме прадаюць ня больш за 20 літраў на адну машыну. У каністры ж не наліваюць зусім.
Украінская тактыка дронавых удараў па інфраструктуры і бэнзавозах прывяла да дэфіцыту паліва ў акупаваным Расеяй Крыме. І сытуацыя становіцца ўсё горшай.
Бэнзавоз гарыць на Мелітопальскай шашы, якая вядзе ад расейскай мяжы ў бок Крыму. Здымак 2 чэрвеня апублікаваў украінскі полк бесьпілётнікаў.

Акрамя ўдараў па нафтавых аб’ектах у глыбіні Расеі, Украіна б’е на адлегласьці 30–200 кілямэтраў ад фронту па цыстэрнах і транспарце, які дастаўляе паліва на акупаваныя землі. Крым асабліва адчувальны да такіх удараў, бо маршрутаў дастаўкі паліва ня так і шмат.

3/6 Бэнзавоз гарыць на Мелітопальскай шашы, якая вядзе ад расейскай мяжы ў бок Крыму. Здымак 2 чэрвеня апублікаваў украінскі полк бесьпілётнікаў.

Акрамя ўдараў па нафтавых аб’ектах у глыбіні Расеі, Украіна б’е на адлегласьці 30–200 кілямэтраў ад фронту па цыстэрнах і транспарце, які дастаўляе паліва на акупаваныя землі. Крым асабліва адчувальны да такіх удараў, бо маршрутаў дастаўкі паліва ня так і шмат.

Украінская тактыка дронавых удараў па інфраструктуры і бэнзавозах прывяла да дэфіцыту паліва ў акупаваным Расеяй Крыме. І сытуацыя становіцца ўсё горшай.
На стоп-кадры з аматарскага відэа з акупаванай Расеяй тэрыторыі — нізка над дарогай ляціць амэрыканскі ўдарны дрон Hornet. Неўзабаве бесьпілётнік збочыць і ўзарвецца непадалёк. Такія ўдарныя дроны самалётнага тыпу могуць самі вызначаць патэнцыйныя цэлі — напрыклад, цыстэрны.

4/6 На стоп-кадры з аматарскага відэа з акупаванай Расеяй тэрыторыі — нізка над дарогай ляціць амэрыканскі ўдарны дрон Hornet. Неўзабаве бесьпілётнік збочыць і ўзарвецца непадалёк. Такія ўдарныя дроны самалётнага тыпу могуць самі вызначаць патэнцыйныя цэлі — напрыклад, цыстэрны.

Украінская тактыка дронавых удараў па інфраструктуры і бэнзавозах прывяла да дэфіцыту паліва ў акупаваным Расеяй Крыме. І сытуацыя становіцца ўсё горшай.
Адны нулі на шыльдзе аўтазапраўкі ў Эўпаторыі, 1 чэрвеня. У чацьвер прызначаны Расеяй кіраўнік Сэвастопалю Міхаіл Разважаеў напісаў у тэлеграме, што бэнзавозы не змаглі за ноч дабрацца да гораду.
5/6 Адны нулі на шыльдзе аўтазапраўкі ў Эўпаторыі, 1 чэрвеня. У чацьвер прызначаны Расеяй кіраўнік Сэвастопалю Міхаіл Разважаеў напісаў у тэлеграме, што бэнзавозы не змаглі за ноч дабрацца да гораду.
Украінская тактыка дронавых удараў па інфраструктуры і бэнзавозах прывяла да дэфіцыту паліва ў акупаваным Расеяй Крыме. І сытуацыя становіцца ўсё горшай.
Яшчэ адна запраўка без бэнзыну й дызэлю ў Эўпаторыі, 3 чэрвеня. «Стаяць у чэргах [па паліва] цяпер бессэнсоўна», — напісаў Разважаеў 4 чэрвеня. Ён заклікаў жыхароў «захоўваць спакой і не панікаваць».
6/6 Яшчэ адна запраўка без бэнзыну й дызэлю ў Эўпаторыі, 3 чэрвеня. «Стаяць у чэргах [па паліва] цяпер бессэнсоўна», — напісаў Разважаеў 4 чэрвеня. Ён заклікаў жыхароў «захоўваць спакой і не панікаваць».
Украінская тактыка дронавых удараў па інфраструктуры і бэнзавозах прывяла да дэфіцыту паліва ў акупаваным Расеяй Крыме. І сытуацыя становіцца ўсё горшай.
Previous slide
Next slide

Расейскія чыноўнікі і турыстычныя апэратары спрабуюць прыхарошваць рэчаіснасьць.

«Крым гатовы, і турысты таксама», — гаворыцца ў адным з рэклямных ролікаў на дзяржаўным тэлебачаньні.

«Сытуацыя цяпер крыху пагаршаецца. Гэта зьвязана з вонкавымі чыньнікамі. Усе ўсё разумеюць, усе дарослыя людзі, ніхто ня рве на сабе валасы», — кажа турыстычны экспэрт у рэпартажы дзяржаўнага агенцтва РІА «Новости» і дадае, што сёлетні сэзон будзе ня горшы за леташні.

Але такога дэфіцыту бэнзіну летась не было.

На яго зрэагавалі як украінскія, так і прамаскоўскія блогеры.

• «Трэба ўжо цяпер пачынаць умацоўваць сухапутны калідор у Крым праз Марыюпаль сеткамі або іншымі падобнымі інжынэрнымі рашэньнямі», — піша праваенны расейскі канал «Записки Ветерана».
• «2022: Зусім не хачу зьяжджаць з Крыму. 2026: Зусім не магу зьехаць з Крыму», — іранізуе праўкраінскі канал «Крымский ветер».
• «Мне даводзіцца стаяць у чарзе па бэнзін ад пятай раніцы, — напісала на гэтым тыдні ў сацсетках жыхарка Севастопаля Ксенія. — Мы зь нецярплівасьцю чакаем, калі ўлады вырашаць праблему дэфіцыту бэнзіну, бо нам не падабаецца прачынацца а 4 ці 5-й раніцы, каб ехаць на запраўку».
• Іншы мясцовы жыхар, Андрэй, запосьціў відэа з стрэлкай, якая паказвае поўны бак. «Цяпер гэта раскоша. Запраўкі ўсе сухія. Як жыць? Як дабірацца на працу? Незразумела».
Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода паводле паведамленьняў «Настоящего времени», Украінскай службы Радыё Свабода і Мікіты Перацяткі
Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG