У «ПіКу Свабоды» прымаюць удзел беларускі добраахвотнік ва Ўкраіне Мікіта Забуга і Аляксей Францкевіч, кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская грамада Ўкраіны».
0:00 — Гістарычны візыт Ціханоўскай у Кіеў і галоўнае пытанне «што далей?»
2:15 — Сустрэча Ціханоўскай зь Зяленскім і рэакцыя на візыт
4:25 — Мікіта Забуга: чаму сустрэча адбылася толькі цяпер і што змянілася
8:47 — Праблемы беларускіх добраахвотнікаў: чаго чакаюць ад новага этапу адносін
15:10 — Пагрозы эскаляцыі: ці магчымы новы фронт з тэрыторыі Беларусі
24:06 — Ці прынясе візыт практычныя зьмены беларусам ва Ўкраіне
28:23 — Крытычны погляд: што пра візыт кажуць беларусы ва Ўкраіне
Забуга: Гэта гістарычная сустрэча. Яна доўга плянавалася, доўга да гэтага ішоў дэмакратычны рух. Што тычыцца сустрэчы з добраахвотнікамі, то там прысутнічалі ня толькі байцы ПКК, але і ваяры іншых падразьдзяленьняў, і Нацгварыдыі і ІІІ-га корпуса. Раней такая сустрэча была немагчымай, а зараз зьмяніліся абставіны. Украіна разумее, што ёсьць супольныя 1080 км мяжы, яна падзяляе рэжым і народ, і хоча скарыстацца вялікім чалавечым патэнцыялам, які моцна матываваны і працягвае не любіць рэжым.
Францкевіч: Першае, што мусіла зрабіць Ціханоўская — гэта сустрэцца зь беларусамі Ўкраіны і беларускімі валянтэрамі. З 2020 года ніводнай такой сустрэчы зь беларусамі ня было. Ад пачатку поўнамаштабнага ўварваньня беларусы тут сам-насам са сваімі праблемамі. Гэтых людзей не запрашаюць асабіста ў Варшавы або Вільні, каб пазнаёміцца або пачаць дыялёг. Рэсурсаў няма, ніхто ім не дапамагае. Няма камунікацыі, але ніхто ж яе і не стварае.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць істотныя падзеі з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум