Дата дня
Пяць гадоў таму, 21 траўня 2021 году ў шклоўскай калёніі пры нявысьветленых абставінах загінуў 50-гадовы палітвязень і актывіст Вітольд Ашурак.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» заклікае 21 траўня выказаць салідарнасьць з усімі палітвязьнямі Беларусі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадзтва да іх праблемаў і чарговы раз запатрабаваць ад уладаў вызваленьня ўсіх палітзьняволеных.
Беларусы сьвету правядуць акцыі ў Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі 21 траўня, у гадавіну сьмерці Вітольда Ашурка.
Таксама ў гэты дзень
1674 — Ян Сабескі абраны вялікім князем літоўскім і польскім каралём. У 1683 годзе ў бітве пад Венай Ян Сабескі ўзначаліў аб’яднанае войска рымскага імпэратара, германскіх князёў і Рэчы Паспалітай, якое разграміла турэцкае войска.
1804 — у Парыжы адкрыліся могілкі Пэр-Ляшэз, на якіх пазьней былі пахаваныя і дзеячы беларускай эміграцыі, у тым ліку прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык.
1831 — у бітве пад Тыкоцінам на Падляшшы перамаглі паўстанцы.
1863 — Кадыскі бой паўстанцаў з расейскім войскам.
1864 — Расея абвяшчае канец расейска-чаркескай вайны, у выніку якой шмат чаркесаў пакінулі свой паняволены край. 21 траўня чаркесы адзначаюць Дзень жалобы.
1904 — заснаваная Міжнародная фэдэрацыя футболу (FIFA).
1963 — ураджэнец Беларусі Залман Шазар заступіў на пасаду трэцяга прэзыдэнта Ізраілю.
1982 — Фолклэндзкая вайна: Вялікая Брытанія пачала высадку морскага дэсанту на Фолклэндах.
1991 — Вярхоўны Савет БССР адмаўляецца ўнесьці ў парадак дня сэсіі прапанову Апазыцыі БНФ пра абвяшчэньне незалежнасьці — наданьні Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону. 25 жніўня прапанова будзе прынятая.
1996 — зь менскай турмы на волю выйшаў прафэсар Юры Хадыка. Палітыка арыштавалі за арганізацыю Чарнобыльскага шляху разам зь ягоным калегам Вячаславам Сіўчыкам. У вязьніцы Хадыка правёў галадоўку, якая доўжылася 23 дні.
2006 — У Чарнагорыі праведзены рэфэрэндум аб яе дзяржаўнай самастойнасьці.
У гэты дзень нарадзіліся
1797 — Дамінік Стэфановіч, музыка, пачынальнік беларускага піянізму, настаўнік Станіслава Манюшкі.
1869 — Мікалай Чуркін, кампазытар і фальклярыст, народны артыст Беларусі. 155 гадоў таму.
1894 — Мікалай Галадзед, беларускі камуністычны дзяяч. Старшыня СНК БССР, арганізатар рэпрэсіяў і праваднік русыфікацыі ў Беларусі, ахвяра сталінізму.
1898 — Канстанцін Кіслы, беларускі музыкант, кампазытар, дырыжор, хормайстар.
1921 году — Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, акадэмік, фізык, адзін з стваральнікаў савецкай вадароднай бомбы.
1939 — Валянціна Петрачкова, беларуская актрыса.
У памяці
1841 — у Парыжы памёр Юльян Нямцэвiч, пісьменьнік і гісторык, грамадзкі дзяяч.
1896 — Ягор Замыслоўскі, гісторык і археограф.
1910 — Зыгмунт Сьвянціцкі, лекар, заснавальнік унутрыпаражніннай хірургіі ў Беларусі.
1960 — Юры Рэрых, расейскі ўсходазнаўца, лінгвіст, філёляг, мастацтвазнаўца, этнограф, падарожнік, прафэсар, дырэктар Інстытуту гімалайскіх дасьледаваньняў «Урусваці».
1983 — мітрапаліт Андрэй (Аляксандар Крыт), рэлігійны дзяяч беларускай эміграцыі.
2011 — Шалом Халяўскі, гісторык, у часе 2-й Усясьветнай вайны кіраўнік паўстаньня ў Нясьвіскім гета.