Як паведаміла прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, прызначэньне адбылося 12 траўня.
Аляксандар Саковіч замяніў на пасадзе Дзьмітрыя Корчыка, які ўзначальваў завод і холдынг з 2019 году.
Саковіч стаў пятым генэральным дырэктарам БМЗ у час незалежнасьці Беларусі. Да Корчыка заводам з 2009 году кіраваў Анатоль Савенка, а яшчэ раней — Мікалай Андрыянаў і Юры Феакцістаў.
Чаму гэта важна
ААТ «БМЗ — кіроўная кампанія холдынгу „БМК“» знаходзіцца пад жорсткімі санкцыямі Эўразьвязу, ЗША, Украіны, іншых краін.
З прычыны санкцыяў прадпрыемства ня можа супрацоўнічаць з эўрапейскімі кампаніямі й імпартаваць мэталяпрадукцыю.
Кіраўніцтва БМЗ спрабавала скасаваць санкцыі праз суд Эўрапейскага Зьвязу, аднак ён у сакавіку 2025 году адхіліў пазоў беларускага прадпрыемства і пацьвердзіў законнасьць уведзеных абмежаваньняў.
У выніку абмежаваньняў БМЗ страціў сваіх галоўных замежных партнэраў (Beckers Group, Liebherr, Danfoss, Yokohama), што выклікала складанасьці ў вытворчасьці, дэфіцыт кампанэнтаў і абсталяваньня, а таксама скарачэньне выпуску некаторых відаў прадукцыі.
Форум