У Каардынацыйную раду праз онлайн-галасаваньне абіраюць 80 чалавек. КР мае выконваць функцыі альтэрнатыўнага беларускага парлямэнту. Створаны ў 2020 годзе орган павінен быў дапамагчы Лукашэнку перадаць уладу апазыцыі. Цяпер у ім не засталося ніводнага чалавека, які жыве ў Беларусі.
0:00 Чаму перанесьлі галасаваньне ў КР
1:50 Ці бясьпечна галасаваць
7:00 Ад чыйго імя выступаюць дэлегаты КР
13:20 Што канкрэтна зрабіла КР апошняй кадэнцыі
16:20 Наколькі справядліва, што КР — гэта «дыскусійны клюб у Zoom»
30:45 Чаму КР не ўдалося дамагчыся паляпшэньня візавай сытуацыі для беларусаў
37:47 Ці можна будаваць палітычныя інстытуты бяз доступу да Беларусі
Абмяркоўваць выбары ў гэты орган я сёньня буду з кіраўніцай выбарчай камісіі КР Аленай Прыходзькай і Аляксандрам Кныровічам, былым сябрам Каардынацыйнай рады, які выйшаў зь яе складу роўна год таму.
Прыходзька: Уся інфармацыя, зьвязаная з гэтай фірмай, гэта пераказ артыкулу з аднаго крыптасайту, які прысьвечаны падзеям у крыптасьвеце. Аўтар гэтага артыкула ані журналіст, ані расьсьледнік. Ён звычайны капірайтэр, які разьмяшчае свае паслугі на біржы і займаецца напісаньне розных тэкстаў за грошы. Гэта азначае, што крыніца гэтых зьвестак менавіта ў тым выглядзе, у якім яны пададзеныя, зьяўляецца неправеранай і сумнеўнай. Гаворыцца, напрыклад, пра зьліў дадзеных. Гэта толькі частковая праўда. Гэта быў несанкцыянаваны доступ у сыстэму абслугоўваньня кліентаў. Там не было ніякіх прыватных зьвестак. Былі стасункі паміж сыстэмай падтрымкі і людзьмі, якія туды зьвярталіся. Гэта ўсё ж трошкі розныя рэчы.
Кныровіч: Я буду галасаваць. З аднаго боку, ёсьць розныя артыкулы, але, зь іншага боку, ёсьць давер да Паўла Лібера. Яго асоба ўвасабляе плятформу «Голас», ён зрабіў плятформу «Новая Беларусь», ён адказваў за мінулыя выбары. І ніводнага зьліву інфармацыі за ўсе гэтыя гады з тых сыстэмаў, за якія адказваў Лібер, не было. У мяне ёсьць стоадсоткавы давер.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць істотныя падзеі з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум