Кіраўнік ураду падпісаў пастанову 5 траўня. Цяпер урад будзе дапамагаць бюджэтнымі грашыма закупляць толькі насеньне айчыннай вытворчасьці, якое выраблена або вырашчана ў краіне.
Вынятак зробяць для насеньня, культываваньне якога на тэрыторыі краіны з аб’ектыўных прычынаў недастатковае. Гэта датычыцца насеньня люцэрны, кукурузы і агароднінных культураў.
Як удакладнілі ва ўрадзе, дзяржаўная падтрымка на закупку насеньня будзе ажыцьцяўляцца ў выглядзе льготных крэдытаў і простых бюджэтных выплатаў.
Пастановай Савету міністраў ад 12 студзеня 2026 году № 9 улады ўвялі абмежаваньне ў прадастаўленьні льготных крэдытаў на закупку імпартнага насеньня.
У 2026 годзе на закуп насеньня прадугледзелі субсыдыі за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў у суме 26,9 млн рублёў.
Форум