Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы здымуць абмежаваньні з 8 тысяч беларускіх трактароў

Трактар МТЗ
Трактар МТЗ

Такую пастанову вынесла Эўрапейская камісія пасьля разгляду справы. Але гэта ня значыць, што трактары выйдуць на ральлю ўжо цяпер. Зараз ужо ўрад Польшчы шукае прававога разьвязаньня, каб канчаткова дазволіць гаспадарам працаваць на беларускіх трактарах.

Польскі ўрад дамогся легалізацыі выкарыстаньня ўвезеных пасьля 2016 году беларускіх трактароў. Цяпер польскія фэрмэры здолеюць працаваць на амаль 8 тыс. трактароў, выпушчаных на Менскім трактарным заводзе.

Прававы статус трактароў на тэрыторыі Эўразьвязу да гэтага часу не маглі ўрэгуляваць.

«Мы атрымалі згоду Эўрапейскай камісіі на прымяненьне адмысловых правілаў у адпаведнасьці з Законам аб сыстэмах ухвалы да трактароў, якія імпартуюцца зь Беларусі пасьля 2016 году. Амаль 8000 такіх машын, якія паступілі на польскі рынак, мелі няясны фармальны і прававы статус. Мы падрыхтавалі адпаведныя правілы», — сказаў міністар інфраструктуры Польшчы Дарыюш Клімчак.

Правілы дадуць на разгляд пастаяннаму камітэту Рады Міністраў у траўні, і орган урэгулюе сытуацыю, што будзе свайго роду «амністыяй», якая прымяняецца да транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час фэрмэрамі, дадаў Клімчак, якога цытуе Tygodnik Rolniczy.

«Мы хочам, каб гэтыя машыны атрымлівалі адмысловую адзнаку на станцыях тэхнічнага агляду ў час тэхнічнай праверкі і былі даступныя на дарогах агульнага карыстаньня, каб фэрмэры маглі выкарыстоўваць іх у сельскагаспадарчых працах. Мы хочам, каб польскія фэрмэры маглі бясьпечна выкарыстоўваць гэтыя машыны безь якіх-небудзь абмежаваньняў».

Праблема з гэтай тэхнікай была выклікана тым, што іх паставілі ў Польшчу бяз поўнага пакету дазволаў на адпаведнасьць патрабаваньням Эўразьвязу. У прыватнасьці, да нядаўняга часу трактары не маглі атрымліваць дазволу на легальнае перамяшчэньне па дарогах агульнага карыстаньня падчас тэхаглядаў.

Шэраг гаспадарак Польшчы не маглі карыстацца трактарамі некалькі гадоў і чакалі дазволаў.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG