У Этыёпіі плянуюць стварыць супольныя зборачныя вытворчасьці беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. Перамовы пра гэта адбыліся на сустрэчы пасла Беларусі ў Расеі Юрыя Селіверстава і ягонага этыёпскага калегі Генета Тэшамэ Жыру, піша БелТА.
Кіраўнікі дыпляматычных місій гаварылі пра магчымасьці двухбаковай супрацы ў галінах палітыкі, эканомікі і разьвіцьця дамоўна-прававой базы. У якасьці аднаго з крокаў назвалі стварэньне супольных зборачных вытворчасьцяў беларускай сельгастэхнікі ў афрыканскай дзяржаве.
У пачатку верасьня выданьне Office life пісала, што Менскі трактарны завод створыць зборачную вытворчасьць у Віетнаме. У гэтай краіне таксама будуць зьбіраць трактары трох мадэляў: 451, 820 і 892,2. А ў кастрычніку МТЗ і кампанія KamLit з Казахстану дамовіліся пра супольную вытворчасьць запчастак.
У лістападзе выясьветлілася, што МТЗ запусьціць вытворчасьць сваіх трактароў у М’янме.
Форум