Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства фінансаў будзе прызначаць аўдытараў у арганізацыі «асаблівай эканамічнай значнасьці»

Ілюстрайцыйнае фота
Ілюстрайцыйнае фота

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савету міністраў № 203 ад 25 красавіка. Улады асьцерагаюцца нават перадачы зьвестак пра падобныя арганізацыі праз інтэрнэт, а сам сьпіс засакрэцілі.

Аказваць аўдытарскія паслугі арганізацыям, якія маюць асаблівую эканамічную значнасьць для Рэспублікі Беларусь, змогуць толькі аўдытарскія арганізацыі і аўдытары-ІП, вызначаныя Міністэрствам фінансаў.

Пры гэтым у дакумэнце не пазначаюць, якія арганізацыі, на думку ўраду, маюць «асаблівую эканамічную значнасьць». Іх пералік схаваны пад грыфам «для службовага карыстаньня».

Пастанова ўводзіць і іншыя ўмовы працы праверак з такімі арганізацыямі. Напрыклад, патрабуецца, каб аўдытар фізычна прысутнічаў на тэрыторыі аб’екту.

Таксама аўдытары ня могуць перадаваць інфармацыю аб аб’ектах праз інтэрнэт і захоўваць на прыладах, падключаных да сеціва.

Акрамя таго, інфармацыю забаранілі капіяваць, а дакумэнты абмежаванага распаўсюду нельга складаць электронным чынам — іх можна ствараць толькі на паперы.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG