Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускай кампаніі – арганізатара азартных гульняў выявілі выцек пэрсанальных зьвестак

Каляж
Каляж

Выпадак назвалі «кібэрынцыдэнтам высокага ўзроўню».

Паводле інфармацыі Нацыянальнага цэнтру забесьпячэньня кібэрбясьпекі і рэагаваньня на кібэрынцыдэнты, выяўлены інцыдэнт на аб’екце інфармацыйнай інфраструктуры ТАА «Максбет-М», кампаніі – арганізатара азартных гульняў.

Да сайту maxbet.by «адбыўся несанкцыянаваны доступ».

«Скампрамэтаваныя пэрсанальныя зьвесткі каля 10 тысяч грамадзян (прозьвішча, імя, дата нараджэньня, e-mail, тэлефон, краіна, горад). Гостынг-правайдэру загадана абмежаваць функцыянаваньне сайту да ўхіленьня прычын інцыдэнту».

Кліентам рэкамэндуюць улічваць магчымае выкарыстаньне іх асабістай інфармацыі ў супрацьпраўных, у тым ліку ашуканскіх, мэтах.

«Нацыянальны цэнтар абароны пэрсанальных зьвестак зьвяртае ўвагу, што ў выпадку парушэньня сыстэмаў абароны пэрсанальных зьвестак апэратары абавязаныя неадкладна (але не пазьней за 3 працоўныя дні) накіраваць у Цэнтар адпаведнае апавяшчэньне», — гаворыцца ў паведамленьні Цэнтру.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG