Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея эвакуявала зь Лібану беларусаў разам з сваімі грамадзянамі

Самалёт расейскага Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях. Ілюстрацыйнае фота
Самалёт расейскага Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях. Ілюстрацыйнае фота

Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава паведаміла, што 6 грамадзян Беларусі і 67 грамадзян Расеі вывезьлі зь Лібану спэцыяльным самалётам расейскага Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях.

Захарава сказала, што эвакуявалі грамадзян, якія «апынуліся ў складанай жыцьцёвай сытуацыі праз абвастрэньне сытуацыі ў Лібане».

Ізраіль наносіць удары па паўднёвым Лібане ў вайне з падтрымоўванай Іранам «Хэзбалой», але не наносіў удараў па сталіцы Лібану пасьля сэрыі атак па ўсёй краіне 8 красавіка, у выніку якіх загінулі больш за 350 чалавек.

«Хэзбала» — баявая групоўка і палітычная партыя, якая кантралюе значную частку паўднёвага Лібану. ЗША лічаць яе тэрарыстычнай арганізацыяй, хоць Эўразьвяз унёс у чорны сьпіс толькі яе ўзброенае крыло.

Паводле зьвестак лібанскіх уладаў, з 2 сакавіка ў выніку нападаў Ізраілю на Лібан загінулі больш за 2000 чалавек, а больш за мільён мусілі пакінуць свае дамы.

16 красавіка Ізраіль і Лібан пагадзіліся на 10-дзённае перамір’е.

23 красавіка прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 23 красавіка заявіў, што спыненьне агню паміж Ізраілем і Лібанам будзе падоўжанае на тры тыдні пасьля яго сустрэчы з амбасадарамі дзьвюх краін, нягледзячы на ўзнаўленьне баявых дзеяньняў на ізраільска-лібанскай мяжы.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG