Тым часам у Эўропе гучыць іншы сыгнал: параза Віктара Орбана на выбарах у Вугоршчыне можа зьмяніць палітычны балянс у Эўрапейскім зьвязе.
Валер Карбалевіч прааналізаваў галоўныя сацыяльна-палітычныя падзеі апошняга тыдня.
«У сталінскім СССР рэпрэсавалі буржуазію і кулакоў. У гітлераўскай Нямеччыне ад рэпрэсій цярпелі габрэі, ромы. Калі казаць пра Беларусь, то тут цэлыя супольнасьці крыміналізуюць, абвяшчаюць „экстрэмісцкімі“. Гэта і чаты сваякоў палітзьняволеных, і Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт і іншыя супольнасьці. І гэта такі яскравы нюанс, які паказвае эвалюцыю палітычнага рэжыму Беларусі», — сказаў Валер Карбалевіч.
Форум