Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы апазыцыйны дэпутат Вярхоўнага Савету Генадзь Цярэня

Вярхоўны Савет Беларусі. Менск, 1991
Вярхоўны Савет Беларусі. Менск, 1991

У лістападзе 1996 году яго абралі намесьнікам старшыні парлямэнту.

Пра сьмерць Генадзя Цярэні на 78-м годзе жыцьця паведаміла ў Фэйсбуку былая супрацоўніца Вярхоўнага Савету Валянціна Сьвяцкая.

Генадзь Цярэня нарадзіўся 9 траўня 1948 году ў вёсцы Стайкі Аршанскага раёну, служыў міліцыянтам. У незалежнай Беларусі ўступіў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

У Віцебскай вобласьці яго абралі дэпутатам Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, пасьля канстытуцыйнага рэфэрэндуму 1996 году ён перайшоў у апазыцыю да Аляксандра Лукашэнкі.

Тады частка дэпутатаў, якія ў лістападзе 1996 году не прызналі роспуск Вярхоўнага Савету, абралі яго намесьнікам старшыні парлямэнту.

Разьвітаньне зь Генадзем Цярэнем адбудзецца 8 красавіка ў Менску з 12.00 да 13.00 у разьвітальнай зале па вуліцы Куляшова, 49.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG