Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком ураду Гішпаніі

Пэдра Санчэс і Сьвятлана Ціханоўская, Мадрыд, 7 красавіка 2026
Пэдра Санчэс і Сьвятлана Ціханоўская, Мадрыд, 7 красавіка 2026

Пра візыт у Гішпанію паведаміла прэс-служба палітыка.

7 красавіка ў Мадрыдзе кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Гішпаніі Пэдрам Санчэсам. Дэталі перамоў могуць стаць вядомыя неўзабаве.

Акрамя таго, заплянаваныя сустрэчы са старшынём Сэнату Пэдрам Ролянам, а таксама міністрам замежных спраў, Эўразьвязу і міжнароднай супрацы Хасэ Мануэлем Альбарэсам.

Чакаецца, што Ціханоўская зьвернецца з уступным словам у онлайн-фармаце да ўдзельнікаў публічнай дыскусіі «Як разарваць кола дыктатураў у Менску і Каракасе: жаночае лідэрства і роля ЗША». Публічная дыскусія адбудзецца ў Англа-амэрыканскім унівэрсытэце ў Празе.

8 красавіка Ціханоўская мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Гішпаніі, выступіць зь лекцыяй ва Ўнівэрсітэце IE (Universidad Instituto de Empresa, Унівэрсытэт прадпрымальніцтва) пра барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі ва ўмовах выгнаньня, а таксама даць інтэрвію галоўным гішпанскім СМІ.

Ціханоўская ўжо наведвала Мадрыд, гэта здарылася менш за год таму — у чэрвені 2025 году.

Сёлета 19 студзеня Галоўнае дзяржаўнае кіраўніцтва Гішпаніі выпусьціла інструкцыю аб прызнаньні пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG