Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АПК узнагародзіў нямецкага журналіста і дасьледніка Інга Пэца мэдалём за працу на карысьць беларускай культуры

Сьвятлана Ціханоўская ўручае мэдаль Інгу Пэцу
Сьвятлана Ціханоўская ўручае мэдаль Інгу Пэцу

Мэдаль Аб’яднанага пераходнага кабінэту «За плённую працу на карысьць Беларусі» ўручылі нямецкаму журналісту, пісьменьніку і дасьледніку Інга Пэцу.

Цырымонію ўзнагароджаньня правяла кіраўніца АПК Сьвятлана Ціханоўская ў Бэрліне. Прэс-служба АПК паведаміла, што гэта адбылося ў час яе візыту ў Нямеччыну.

Інга Пэц — журналіст, пісьменьнік, партнэр Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Спэцыялізуецца на беларускай культуры і музыцы. Узначальвае рэдакцыю па Беларусі парталу dekoder.org.

Пэц вывучаў усходнеэўрапейскую гісторыю, славістыку і паліталёгію ў нямецкім Кёльне, а таксама ў Расеі. Упершыню ён наведаў Беларусь у 1994 годзе, пасьля чаго зацікавіўся беларускай культурай і гісторыяй і стаў актыўным удзельнікам Нямецка-беларускага таварыства.

У 2006 годзе Пэц выдаў CD-дыск «The Red Book of Belarusian Music». Ладзіў беларускія канцэрты і культурныя імпрэзы ў Бэрліне, спрыяючы папулярызацыі беларускай музыкі за мяжой.

У 2025 годзе ў выдавецтве edition.fotoTAPETA выйшла ягоная кніга «Rasender Stillstand: Belarus — eine Revolution und die Folgen». Аўтар аналізуе падзеі 2020 года ў Беларусі, разглядаючы іх у шырокім эўрапейскім кантэксьце.

З 2021 году Пэц ініцыяваў шэраг адукацыйных праграм, скіраваных на падвышэньне якасьці і прафэсійных стандартаў беларускай журналістыкі ў выгнаньні.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG