Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія выпусьціла інструкцыю аб прызнаньні пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў


Сьцяг Гішпаніі, архіўнае фота
Сьцяг Гішпаніі, архіўнае фота

Інструкцыю аб прызнаньні пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў выпусьціла 19 студзеня Галоўнае дзяржаўнае ўпраўленьне Гішпанія

Скан дакумэнта распаўсюдзіў офіс Сьвятланы Ціханоўскай.

«Пасьля выданьня 4 верасьня 2023 года беларускімі ўладамі ўказу „Аб парадку выдачы дакумэнтаў і зьдзяйсьненьня дзеяньняў“. беларускім пасольствам і консульствам за мяжой забаронена выдаваць пашпарты. Гэтая мера накіравана на тое, каб прымусіць беларускіх грамадзян за мяжой — дзе пашпарт падвяргаюцца рэальнай рызыцы затрыманьня па палітычных прычынах», — адзначаецца ў інструкцыі.

Гішпанія выпусьціла інструкцыю аб прызнаньні пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў
Гішпанія выпусьціла інструкцыю аб прызнаньні пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў

Згадваецца заява экспэртаў ААН на сайце Ўпраўленьня вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ад 20 верасьня 2023 года. У ім канстатавалася абмежаваньне правоў беларусаў і зьмяшчаўся заклік да дзяржаў — сябраў ААН дзейнічаць у адпаведнасьці з іх міжнароднымі абавязацельствамі і садзейнічаць беларусам, якія не могуць бясьпечна вярнуцца на радзіму, атрымліваць дакумэнты, якія дазваляюць карыстацца асноўнымі паслугамі і забясьпечваюць свабоду руху.

У інструкцыі прыводзіцца таксама заява Рады Эўрапейскага зьвязу ад 19 лютага 2024 года, у якой асуджаецца «пашпартны» ўказ і пацьвярджаецца курс на падтрымку пацярпелых ад рэпрэсій.

У дакумэнце пералічаныя краіны ЭЗ, якія ўжо прызналі пратэрмінаваныя беларускія пашпарты: Аўстрыя, Кіпр, Літва, Францыя, Швэцыя, Эстонія.

Далучыцца да гэтага сьпісу Гішпанія вырашыла «з прычыны названых прычын» і з-за яе прыхільнасьці да выкананьня правоў чалавека ў Беларусі.

Паводле інфармацыі офіса Ціханоўскай, інструкцыя стала вынікам дамоўленасьці з гішпанскімі ўладамі падчас яе візыту ў Мадрыд у чэрвені 2025 года.

Гэтую ж тэму абмяркоўваў яе дарадца па дыпляматычных пытаньнях Дзяніс Кучынскі 18 студзеня 2026 года ў Мадрыдзе на перамовах з дзяржаўным сакратаром МЗС Гішпанія Дыега Марцінэсам Беліа.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG