Паводле інфармацыі рэгіянальнага падразьдзяленьня ведамства, удзельнікі гэтай групы «дзейнічалі на маршруце зь Беларусі праз Польшчу ў Германію, а таксама на балканскім маршруце». Адзначаецца, што яны «незаконна пераправілі на тэрыторыю ЭЗ як мінімум 100 чалавек».
«Схема арганізацыі нелегальнай міграцыі была раскрытая ў 2023 годзе, калі адзін з кур’ераў, які перавозіў некалькіх мігрантаў, быў затрыманы памежнікамі з Легніцы на аўтамагістралі A4, — гаворыцца ў паведамленьні. — Каб абцяжарыць працу праваахоўных органаў, члены групы выкарыстоўвалі для перавозкі нелегальных мігрантаў арандаваныя аўтамабілі. Сярод затрыманых быў грамадзянін Польшчы, які падазраецца ў кіраўніцтве арганізаванай злачыннай групай».
Пазьней высьветлілася, што ў групу ўваходзіла дзесяць чалавек. Шасьцёра «добраахвотна пагадзіліся на пакараньне», то бок пайшлі на зьдзелку — прызналі віну, прынялі прапанаванае пакараньне і адмовіліся ад паўнавартаснага суда ў абмен на больш мяккі вырак.
- Зь вясны 2021 года на мяжы Беларусі і краін ЭЗ цягнецца міграцыйны крызіс, які ўлады суседніх эўрапейскіх дзяржаў лічаць «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.
- Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць мігрантаў, якія накіроўваюцца ў ЭЗ праз Беларусь, таму што тых туды нібыта «паклікалі», а сам ЭЗ «душыць» Менск санкцыямі.
- Згодна з праведзеным «Позіркам» аналізам даных Памежнай аховы Польшчы, у 2023 годзе службы гэтай краіны перадухілілі больш за 25,5 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з беларускай тэрыторыі (у 2024-м — крыху менш за 30 тыс., 2025-м — больш за 29 тыс., ад пачатку 2026-га — каля 160).
Форум