Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы зь Беларусьсю літоўскія памежнікі разьвярнулі 35 нелегальных мігрантаў — гэта рэкорд за год

Мяжа Беларусі і Літвы, архіўнае фота
Мяжа Беларусі і Літвы, архіўнае фота

Усяго сёлета ў Літву зь Беларусі не пусьцілі 221 мігранта.

Цягам содняў 1 красавіка літоўскія памежнікі разьвярнулі на мяжы зь Беларусьсю 35 мігрантаў. Гэта найвышэйшы паказьнік сёлета, паведаміла ў чацьвер 2 красавіка Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Паводле ведамства, сярод тых, хто спрабаваў незаконна трапіць у Эўрапейскі Зьвяз, была адна жанчына, астатнія — мужчыны. Затрыманыя ў складзе некалькіх групаў іншаземцы назваліся грамадзянамі Афганістану, Ірану, Марока, Пакістану і Самалі, піша BNS.

Дакумэнты меў толькі адзін грамадзянін Афганістану. Большасьць парушальнікаў спрабавалі прарвацца ў Літву на тэрыторыі дзяржаўнага прыроднага запаведніку Чапкяляй у Аранскім раёне.

Да гэтага рэкордна шмат ня пушчаных за содні мігрантаў было зафіксавана два дні таму — у панядзелак. У той дзень зь Беларусі незаконна спрабавалі трапіць у Літву 34 чалавекі.

Усяго сёлета ў Літву зь Беларусі не пусьцілі 221 мігранта. Летась зафіксавалі больш як 1,6 тысячы спробаў незаконнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі, годам раней гэты паказьнік складаў 1002.

Наплыў мігрантаў ува ўсходнія краіны ЭЗ з Беларусі пачаўся ў 2021 годзе. Краіны Захаду абвінавачваюць у яго арганізацыі менскі рэжым.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG