Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча яшчэ на два месяцы прадоўжыла абмежаваньні на падачу заяў аб прытулку на мяжы зь Беларусьсю

На польска-беларускай мяжы. Ілюстрацыйнае фота
На польска-беларускай мяжы. Ілюстрацыйнае фота

Польшча з 22 сакавіка яшчэ на 60 дзён прадоўжыла часовае абмежаваньне права на падачу заяў аб міжнароднай абароне на мяжы зь Беларусьсю.

Як паведаміла Польскае радыё, адпаведнае рашэньне ўзгадніў парлямэнт краіны.

«Паводле ўраду, прычыны ўвядзеньня гэтага абмежаваньня ня зьніклі, і далей адбываецца інструмэнталізацыя міграцыі, а дзеяньні ў яе межах уяўляюць пагрозу бясьпецы Польшчы», — адзначаецца ў паведамленьні.

Рашэньне аб абмежаваньні на 60 дзён права на падачу заяў аб міжнароднай абароне на мяжы зь Беларусьсю ўвялі 27 сакавіка 2025 году. З таго часу абмежаваньне працягвалі ўжо пяць разоў.

  • Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ цягнецца зь вясны 2021 года. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.
  • Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі ня будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў ЭЗ праз Беларусь, бо іх туды нібыта «паклікалі».
  • Апошняе выказваньне прагучала 28 кастрычніка на ІІІ Менскай міжнароднай канфэрэнцыі па эўразійскай бясьпецы. Палітык заявіў, што ў Беларусі няма прычын, каб «абараняць Эўрапейскі Зьвяз, Эўропу ад мігрантаў».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG