Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выбарах у Каардынацыйную раду хочуць удзельнічаць шэсьць суб’ектаў. Бабарыка адмовіўся

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Выбарчая камісія ў выбарах у Каардынацыйную раду атрымала дакумэнты ад шасьці выбарчых суб’ектаў.

«На гэты момант Выбарчая камісія атрымала дакумэнты ад 6 сьпісаў. Усе сьпісы атрымалі коды для запаўненьня формаў кандыдатамі. 4 сьпісы знаходзяцца на апошнім этапе перад рэгістрацыяй — выбарчай індывідуальнай праверкі», — заявіла старшыня камісіі Алена Прыходзька.

Такім чынам, ёсьць шэсьць выбарчых сьпісаў.

  • «Эўрапейскі выбар» — 17 чалавек, лідэр Валер Мацкевіч;
  • «Закон і правапарадак» — 12 чалавек, лідэр Сяргей Макар;
  • «Кааліцыя Латушка і Рух „За Свабоду“» — 38 чалавек, лідэры Павел Латушка і Юрась Губарэвіч;
  • Блёк беларускіх палітычных зьняволеных «Беларус дзеяньня» — 12 чалавек, лідэр Юрый Зянковіч;
  • «Хопіць баяцца!» — 13 чалавек, лідэр Тацяна Мартынава;
  • Аб’яднаная грамадзянская плятформа — 22 чалавекі, лідэр Мікалай Казлоў.

Збор сьпісаў завершыцца 31 сакавіка.

Выбары ў КС пройдуць 11-17 траўня.

Раней стала вядома, што арганізацыйны камітэт партыі «Разам», якую стварае Віктар Бабарыка, адмовілася ад удзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду.

Выбары ў Каардынацыйную раду плянуюць правесьці 11–17 траўня. На мінулых выбарах у 2024 годзе ў іх узялі ўдзел 6723 чалавекі, або 0,097% патэнцыйна магчымых выбарнікаў. Арганізатары тлумачылі гэта палітычнымі рэпрэсіямі, пагрозамі крымінальнай адказнасьцю за «экстрэмізм» і хакерскімі атакі ўладамі Беларусі, а таксама стомленасьцю беларусаў і звычайным нежаданьнем удзельнічаць у выбарах.

Выбары ў 3-е скліканьне Каардынацыйнай рады праходзілі онлайн з дапамогай праграмы шыфраваньня зьвестак.

Дэталёвае палажэньне аб новых выбарах маюць апублікаваць, калі ўнясуць у яго зьмены. Каардынацыйная рада падкрэсьлівае, што імкнецца да адкрытага і празрыстага выбарчага працэсу і будзе інфармаваць пра хаду выбарчай кампаніі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG