Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міністэрстве адукацыі Беларусі пацьвердзілі, што ў мэдычных ВНУ ня будзе платнага навучаньня

Шпіталь у Горадні. Архіўнае фота
Шпіталь у Горадні. Архіўнае фота

Раней у Беларускім дзяржаўным мэдычным унівэрсітэце паведамілі, што сёлета ня будуць набіраць студэнтаў-«платнікаў», з выняткам фармацэўтычнага факультэту.

Начальнік Галоўнага ўпраўленьня прафэсійнай адукацыі міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Пішчоў у этэры дзяржаўнага тэлеканалу СТБ адказаў, ці праўда, што ў мэдычныя ВНУ Беларусі ня будуць набіраць першакурсьнікаў-платнікаў.

Гэта стала вядома раней, пасьля Адзінага дня абітурыента ў вышэйшых навучальных установах. Пішчоў інфармацыю пацьвердзіў:

«Так, сапраўды, трэба адзначыць, што кантрольныя лічбы прыёму, гэта значыць бюджэтныя месцы і месцы на платнай аснове, фармуюцца нашымі замоўнікамі і нашымі ўстановамі вышэйшай адукацыі паводле строга выбудаванага альгарытму. Гэта значыць, улічваецца пэрспэктыўная кадравая патрэба ў спэцыялістах кожнай спэцыяльнасьці. І ў далейшым заснавальнікі (у гэтай сытуацыі — Міністэрства здароўя) зацьвярджаюць кантрольныя лічбы прыёму».

Прадстаўнік Міністэрства адукацыі сказаў, што ў шэрагу ВНУ рыхтуюць спэцыялістаў толькі за кошт сродкаў нацыянальнага бюджэту, што паводле такой схемы ў Беларусі рыхтуюць кадры для аграрнага комплексу, пэдагагічных спэцыяльнасьцяў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG